• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Канферэнцыя «Шляхі да адказнасці: прававыя, псіхалагічныя і міграцыйныя наступствы рэпрэсій у Беларусі» (12 снежня)

    «Прававая ініцыятыва» праводзіць канферэнцыю, прысвечаную прававым, псіхалагічным і міграцыйным наступствам беларускіх рэпрэсій.

    Запрашаюць журналістаў, даследчыкаў, праваабаронцаў, актывістаў, юрыстаў, псіхолагаў, а таксама людзей, якія перажылі катаванні, жорсткае ці бесчалавечнае абыходжанне.

    У межах трох панэляў удзельнікі абмяркуюць, як рэпрэсіі ўплываюць на міграцыю, як выкарыстоўваюцца доказы катаванняў для юрыдычнай адказнасці і якія праграмы псіхалагічнай падтрымкі найбольш патрэбныя цяпер.

    Калі: 12 снежня 2025 года, 09:30–17:30.

    Дзе: афлайн у Вільні і анлайн праз Zoom.

    У праграме тры тэматычныя блокі:

    • Міграцыйныя аспекты — дэпартацыя, вымушаная эміграцыя, легалізацыя і прававая абарона пацярпелых.
    • Прававыя механізмы адказнасці — універсальная юрысдыкцыя, МУС, Суд ААН.
    • Псіхалагічныя наступствы — падтрымка, аднаўленне і работа з траўмай.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці