• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія Knight International Journalism Award 2026 (дэдлайн — 8 лютага)

    Міжнародны цэнтр журналістаў (ICFJ) прымае заяўкі на Міжнародную журналісцкую прэмію ICFJ Knight 2026 года.

    Прэмія Knight Inter­na­tion­al Jour­nal­ism Awards — галоўная ўзнагарода штогадовай прэміі ICFJ Trib­ute з 1998 года. Яна падтрымліваецца Фондам Найтаў.

    Узнагароду ўручаюць журналістам і наватарам у галіне СМІ, якія праяўляюць выключную смеласць у данясенні важнай інфармацыі да аўдыторыі ў краінах, ахопленых канфліктамі і праблемамі свабоды прэсы.

    ICFJ шукае кандыдатаў, чые публікацыі ці інавацыі ў сродках масавай інфармацыі аказалі значны ўплыў на жыццё грамадства. Прэтэндаваць на прэмію могуць рэпарцёры, рэдактары, тэхнолагі, медыяменеджэры ці грамадзянскія журналісты з краін, дзе яны сутыкаюцца з сур’ёзнымі праблемамі пры выкананні сваёй працы.

    Кандыдаты, працы якіх адпавядаюць крытэрам прэміі, могуць намінаваць сябе самі.

    Заяўкі прымаюцца да 8 лютага 2026 года

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на пошту communications@icfj.org

    Больш інфармацыі па спасылцы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как взламывают аккаунты в Telegram, Signal и Proton

    Sig­nal и Pro­ton: эти сервисы кажутся максимально защищенными. Когда ваша работа завязана на эти сервисы, создается ощущение, что вы уже «в домике». К сожалению, это не так, скорее даже наоборот: именно в Sig­nal и Pro­ton  хакеры взламывают журналистов и активистов.
    09.06.2025
    Акцэнты

    7 способов, которыми российский мессенджер Max следит за пользователями

    Max – это мессенджер, созданный российским холдингом VK по заказу российских властей. Его представляют как «национальную альтернативу» Telegram, What­sApp и другим популярным приложениям, которые в РФ заблокированы или ограничены. В августе Max неожиданно появился в топе беларуского Google Play. Однако пользоваться этим приложением небезопасно.
    07.10.2025
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 30 верасня)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    21.04.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.