• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Курс Data + Research Lab ад Кампуса палітычнай навукі (дэдлайн — 22 верасня)

    Цэнтр новых ідэй адкрывае набор на Data + Research Lab у межах Кампуса палітычнай навукі.

    Гэта курс, які навучыць візуалізацыі дадзеных. За 2 месяцы удзельнікі навучацца ператвараць сухія лічбы ў наглядныя візуалізацыі і гісторыі, якія будуць зразумелыя розным аўдыторыям.

    • Чаму data lit­er­a­cy — галоўная кампетэнцыя XXI стагоддзя?!
    • Што за тры мадэлі прыняцця рашэнняў: data-dri­ven, data-informed, data-inspired?
    • Што ёсць колькасныя, а што якасныя метады?

    Пра гэта і многае іншае раскажуць эксперткі і эксперты.

    Для каго гэты курс

    • Спецыялістак і спецыялістаў ва ўзросце да 30 гадоў з вопытам работы ў медыя, аналітыцы і даследаваннях.
    • Студэнтак і студэнтаў, якія ўжо скончылі ВНУ ці вучацца на апошніх курсах.
    • Тых, хто хоча перайсці ад збору інфармацыі да стварэння дата-прадуктаў.

    Дэдлайн: 22 верасня 2025 года.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці