• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лабараторыя інавацый штучнага інтэлекту ў Рызе (7–11 траўня)

    Запрашаюць студэнтаў-журналістаў і маладых стваральнікаў медыякантэнту ва ўзросце ад 19 да 24 гадоў з краін Балтыйскага мора далучыцца да чатырохдзённай міжнароднай адукацыйнай праграмы AI Inno­va­tion Lab у Рызе.

    Фота: Alex Knight / pexels.com

    AI Inno­va­tion Lab прысвечана будучыні журналістыкі ў эпоху штучнага інтэлекту. Арганізатар: Media Hub Riga пры падтрымцы Coun­cil of the Baltic Sea States.

    Разам з рэдактарамі, медыяпрафесіяналамі і экспертамі па штучным інтэлекце ўдзельнікі будуць даследаваць, як штучны інтэлект змяняе СМІ, вырашаць праблемы дэзінфармацыі і распрацоўваць новыя ідэі для ўмацавання надзейнай журналістыкі і дэмакратыі. 

    Калі: з 7 па 11 траўня 2026 года.

    Што ў праграме: 

    • праца ў міжкультурных камандах; 
    • удзел у семінарах; 
    • распрацоўка інавацыйных рашэнняў для журналістыкі і медыяадукацыі;
    • прэзентацыя сваіх ідэй экспертам.

    Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд і ўдзел для абраных кандыдатаў.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.