• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Набор у Летнюю школу MALDZIS (дэдлайн — 16 ліпеня)

    Летняя школа MALDZIS аб’яўляе набор навучэнцаў ва ўзросце да 30 гадоў. З 21 ліпеня да 7 верасня 2025 года ўдзельнікам школы прапануюць 16 лекцый і практыкумаў: ад культурнай дыпламатыі да сторытэлінгу і праектнага менеджменту.

     Гэта прастора для тых, хто хоча шукаць новыя сэнсы, выходзіць за межы нацыянальнай настальгіі і наноў уяўляць, якім можа быць беларускі свет.

    Увага: арганізатары не аказваюць візавую падтрымку.

    Што раскажуць удзельнікам школы?

    Экспертныя сесіі будуць праведзеныя Рыгорам Астапенем, Максімам Жбанковым, Воляй Чайкоўскай, Настай Роўдай, Мікітам Монічам ды іншымі.

    З 21 ліпеня па 1 верасня пройдуць анлайн-заняткі, а 5–7 верасня прадугледжаная афлайн-сэсія. Падчас праектнай працы удзельнік самастойна ці з камандай распрацуе ўласную актыўнасць, якая будзе рэалізавана ў межах фестывалю MALDZIS.

    Хто можа ўдзельнічаць?

    Маладыя людзі да 30 гадоў, якія:

    • маюць праекты ў сферах палітыкі ідэнтычнасці і медыя, культуры і мастацтва;
    • навучаюцца на адпаведных напрамках;
    • проста цікавяцца беларускай ідэнтычнасцю і хочуць знайсці сваё месца ў ёй.

    Удзел магчымы індывідуальна або камандай да 3 чалавек.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Дэдлайн: 23:59 (CET) 16 ліпеня 2025 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці