• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Летняя школа па лічбавай бяспецы для журналістаў і медыяспецыялістаў (дэдлайн — 8 ліпеня)

    Сетка рэсурсных цэнтраў Refo­rum Space сумесна з Dig­i­tal Skills Coali­tion Belarus запрашае беларускіх журналістаў, рэдактараў і спецыялістаў па камунікацыях, якія працуюць у незалежных медыях ці грамадзянскіх ініцыятывах (НКА), на летнюю школу па лічбавай бяспецы.

    Фота: unsplash.com

    Гэта праграма прызначана для тых, хто публікуе кантэнт, вядзе сацсеткі, кіруе сайтам ці адказвае за бяспеку дадзеных у камандзе.

    Дэдлайн для заявак — 8 ліпеня 2025 года.

    Тэмы:

    • Як абараняць асабістыя прылады, каналы сувязі, рэдакцыйныя акаўнты і інфраструктуру ва ўмовах ціску, сачэння і кіберпагроз.
    • Як пазбегнуць узлому акаўнтаў, бяспечна кіраваць доступамі і выбудоўваць устойлівую лічбавую прысутнасць.
    • Як знаходзіць уразлівасці, наладжваць рэзервовае капіяванне, выкарыстоўваць бяспечны хостынг і супрацьстаяць атакам.
    • Якія рызыкі стварае штучны інтэлект (deep­fakes, падробка дадзеных) — і як выкарыстоўваць AI-інструменты.
    • Як распрацаваць ці абнавіць унутраную палітыку лічбавай бяспекі ў камандзе.

    Фармат навучання — сумешчаны онлайн і афлайн.

    Анлайн-сесіі ахопяць тэмы: асновы лічбавай бяспекі, OSINT, палітыкі бяспекі ў рэдакцыях і НКА, AI і дэзінфармацыя.

    Афлайн-модуль складаецца з двух дзён практыкі: мадэляванне нападаў, камандная праца, распрацоўка рэальных палітык бяспекі.

    Удзельнікі атрымаюць:

    • Персанальны чэк-ліст лічбавай бяспекі.
    • Гатовую ці абноўленую палітыку бяспекі для вашай каманды.
    • План узмацнення лічбавай абароны на месяц.
    • Падтрымку ад вядучых экспертаў і ментараў.

    Удзел бясплатны. Усе выдаткі на ўдзел у афлайн-сустрэчы пакрываюцца арганізатарамі: праезд, пражыванне, харчаванне і матэрыялы.

    Старт праграмы — 20 ліпеня 2025 года.

    ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как взламывают аккаунты в Telegram, Signal и Proton

    Sig­nal и Pro­ton: эти сервисы кажутся максимально защищенными. Когда ваша работа завязана на эти сервисы, создается ощущение, что вы уже «в домике». К сожалению, это не так, скорее даже наоборот: именно в Sig­nal и Pro­ton  хакеры взламывают журналистов и активистов.
    09.06.2025
    Акцэнты

    Что важно знать о сторис в Telegram

    В этой статье рассказывается о безопасности сторис в Telegram: где сохраняются, как почистить, как смотреть анонимно и скрывать чужие «Истории» для своего аккаунта.
    04.02.2025
    Акцэнты

    Telegram хранит данные о бывших подписках, их могут получить силовики. Как себя защитить?

    При экспорте данных аккаунта Telegram мессенджер показывает в том числе каналы и группы, из которых пользователь уже вышел. На это обратил внимание канал «П‑Телеграм и кибербезопасность», который принадлежит «Киберпартизанам». «Зеркало» показывает, как это работает, и рассказывает, как позаботиться о своей безопасности.
    03.12.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці