• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Летняя школа па міжнародным гуманітарным праве (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    «Прававая ініцыятыва» запрашае беларускіх студэнтаў, актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў і ўсіх зацікаўленых на інтэнсіўную 5‑дзённую школу, прысвечаную ключавым пытанням міжнароднага гуманітарнага права — ад базавых прынцыпаў да практык дакументавання парушэнняў.

    летняя школа по международному праву

    Што чакае ўдзельнікаў?

    • Увядзенне ў міжнароднае гуманітарнае права: крыніцы, базавыя прынцыпы і класіфікацыя канфліктаў.
    • Абарона параненых, ваеннапалонных, грамадзянскіх асоб і ўразлівых груп ва ўмовах узброеных канфліктаў.
    • Вядзенне ўзброенай барацьбы: прававыя абмежаванні.
    • Механізмы захавання і рэалізацыі нормаў міжнароднага гуманітарнага права. Роля міжнародных арганізацый і крымінальнае правасуддзе.
    • Дакументаванне парушэнняў міжнароднага гуманітарнага права.

    Калі? 18–22 чэрвеня (серада-нядзеля)

    Дзе? Вільня (дакладнае месца паведамім адабраным удзельнікам)

    У школе выступяць эксперткі і эксперты з досведам працы ў міжнародным праве і абароне правоў чалавека.

    Дэдлайн падачы заявак: 10 чэрвеня, 23:59 (па мінскім часе). Вынікі адбору будуць паведамляцца па меры паступлення заявак, але не пазней за 11 чэрвеня.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на электронную пошту education.legin@gmail.com ці ў Telegram: @pravovaya_initsiativa

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці