Львоўскі медыяфорум аб’явіў пра пачатак рэгістрацыі на сёлетнюю канферэнцыю. Галоўная тэма LMF 2026 — «Рэчаіснасць пад ударам: замерці, бегчы ці змагацца?»
LMF 2026 традыцыйна збярэ ў Львове замежных і ўкраінскіх медыяспецыялістаў, даследчыкаў, палітыкаў, прадстаўнікоў дзяржаўнага сектара і міжнародных арганізацый.
Канферэнцыя адбудзецца з 14 па 16 траўня 2026 года. Усе падзеі і панелі на канферэнцыі пройдуць на англійскай мове без перакладу.
Спікеры і спікеркі канферэнцыі:
Лене Рэйчэл Андэрсен — дацкая філосафка, даследчыца тэмы выбару ў постмадэрнісцкай эпохе, аўтарка канцэпцыі пажыццёвага навучання як спосабу падтрымання ўласнай актуальнасці;
Наталля Антэлава — грузінская журналістка, заснавальніца і галоўны рэдактар Coda Story, выдання, якое асвятляе паходжанне глабальных крызісаў;
Крыс Уайлі — канадскі аналітык дадзеных, інфарматар аб незаконным выкарыстанні персанальных дадзеных мільёнаў карыстальнікаў Facebook для палітычнага ўплыву кампаніяй Cambridge Analytica. Цяпер ён узначальвае тэхналагічны аддзел H&M;
Саша Доўжык — пісьменнік, рэдактар, дырэктар INDEX: Інстытут дакументацыі і ўзаемадзеяння;
Шафі Карымі — афганскі журналіст, заснавальнік СМІ ў выгнанні Future Afghanistan;
Тамар Кінцурашвілі — выканаўчы дырэктар няўрадавага Фонду развіцця СМІ (MDF), Грузія;
Кацярына Кобернік — украінская журналістка, галоўны рэдактар выдання Babel;
Наталля Крыўда — старшыня праўлення Украінскага культурнага фонду, прафесар Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі і філосаф;
Хадзіджа Патэль — паўднёваафрыканская журналістка, медыя-інаватар і кіраўнік праграмнага аддзела Міжнароднага фонду грамадскіх СМІ.
Праграма хутка з’явіцца на афіцыйных пляцоўках канферэнцыі.
Для каго канферэнцыя LMF 2026
Канферэнцыя ствараецца для тых, хто працуе ў міжнародным інфармацыйным полі: замежных і ўкраінскіх медыяспецыялістаў, даследчыкаў, палітыкаў, спецыялістаў з камунікацый, публічных інтэлектуалаў, прадстаўнікоў грамадскага сектара і міжнародных арганізацый.
Як далучыцца да LMF 2026
Каб наведаць падзеі канферэнцыі, запоўніце форму рэгістрацыі. Адказ адносна ўдзелу прыйдзе на працягу двух тыдняў пасля рэгістрацыі.
Праз асаблівасці фармату арганізатары вымушаныя абмежаваць колькасць удзельнікаў. Падача заяўкі не гарантуе ўдзелу, і арганізатары пакідаюць за сабой права не раскрываць прычыны адбору.
Дэдлайн запаўнення звяўкі: 1 траўня 2026 года.
Удзел у канферэнцыі прадугледжвае дабрачынны ўнёсак (за выключэннем вайскоўцаў і ветэранаў). Усе сабраныя сродкі пойдуць на інстытуцыйную падтрымку ГА «Львоўскі медыяфорум».
Калі ў вас ёсць пытанні адносна рэгістрацыі, калі ласка, пішыце на participants@lvivmediaforum.com
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Наш сайт выкарыстоўвае файлы cookie і іншую інфармацыю для збору статыстыкі. Націснуўшы «Прыняць», вы даяце згоду на апрацоўку файлаў cookie у адпаведнасці з Палітыкай выкарыстання cookie.
Functional
Always active
The technical storage or access is strictly necessary for the legitimate purpose of enabling the use of a specific service explicitly requested by the subscriber or user, or for the sole purpose of carrying out the transmission of a communication over an electronic communications network.
Preferences
The technical storage or access is necessary for the legitimate purpose of storing preferences that are not requested by the subscriber or user.
Statistics
The technical storage or access that is used exclusively for statistical purposes.The technical storage or access that is used exclusively for anonymous statistical purposes. Without a subpoena, voluntary compliance on the part of your Internet Service Provider, or additional records from a third party, information stored or retrieved for this purpose alone cannot usually be used to identify you.
Marketing
The technical storage or access is required to create user profiles to send advertising, or to track the user on a website or across several websites for similar marketing purposes.