• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Malanka Media шукае SMM-менеджараў (дэдлайн — 17 красавіка)

    Malan­ka Media шукае SMM-спецыялістаў, якія будуць развіваць акаўнты медыя ў Insta­gram і Tik­Tok.

    Дэдлайн: 17 красавіка

    SMM-менеджар (Instagram)

    Задачы:

    • вядзенне Insta­gram-акаўнтаў (пасты, старыс, Reels);
    • распрацоўка кантэнт-планаў і візуальнай стратэгіі;
    • стварэнне і ўпакоўка кантэнту сумесна з камандай;
    • генерацыя ідэй і фарматаў, тэсціраванне гіпотэз;
    • праца з інфападставамі (Беларусь і сусветны парадак дня);
    • аналіз эфектыўнасці кантэнту і рост паказчыкаў.

    Патрабаванні:

    • досвед у SMM ад 2 гадоў;
    • разуменне актуальных механік Insta­gram;
    • крэатыўнасць і пачуццё візуала;
    • гатоўнасць прапаноўваць ідэі, вучыцца і развівацца;
    • цікавасць да навінавага і сацыяльнага парадку дня.

    CV і партфоліа дасылаць на адрас germangleb@gmail.com з тэмай make smm great again

    SMM-менеджар (TikTok)

    Задачы: 

    • весці Tik­Tok-акаўнты «пад ключ» (кантэнт-план, публікацыі, аналітыка);
    • распрацоўваць і рэалізоўваць кантэнт-стратэгіі;
    • генераваць ідэі, сцэнарыі фарматаў ролікаў;
    • пастаянны маніторынг трэндаў і іх адаптацыя пад праекты;
    • хуткая рэакцыя на інфаповады, асабліва ў кантэксце беларускага і сусветнага парадку дня;
    • рабіць аналіз метрык, аптымізаваць кантэнт і фарматы.

    Патрабаванні:

    • досвед працы ў SMM ад 2 гадоў;
    • разуменне Tik­Tok і яго механік;
    • уменне працаваць з парадкам навін (Беларусь + свет);
    • навыкі сторытэлінга і крэатыўнага мыслення;
    • самастойнасць і проактыўнасць.

    CV і партфоліа дасылаць на адрас germangleb@gmail.com з тэмай make smm great again

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.