• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фонд JX прапануе беларускім медыям у выгнанні фінансавую падтрымку (дэдлайн — 12 ліпеня)

    Фонд JX аб’явіў дзве фінансавыя магчымасці для незалежных беларускія СМІ ў выгнанні: адна для медыяў з гадавым бюджэтам менш за 225 тысяч еўра, другая (сумесна з IFPIM — Міжнародным фондам СМІ, якія ўяўляюць грамадскі інтарэс), — для медыяарганізацый з бюджэтам больш за гэтую суму.

    Опэн-кол для беларускіх СМІ ў выгнанні

    Гэтая опцыя даступная толькі для некамерцыйных медыяарганізацый з гадавым бюджэтам менш за 225 000 еўра.

    Працягласць: 1 жніўня — 30 лістапада 2025 года.

    Максімальная сума заяўкі: 20 000 еўра.

    Апошні тэрмін падачы заявак: 20 ліпеня 2025 года – 23:55 (CET)

    Гэтыя гранты могуць пакрыць расходы, панесеныя ў перыяд з 1 жніўня па 30 лістапада 2025 года. У межах гэтага часавага перыяду магчымыя больш кароткія перыяды. Кантракт заключаецца на падставе цалкам фінансуемага гранта.

    Апрацоўка заявак займае 3–4 тыдні. Арганізатары просяць прэтэндэнтаў заставацца на сувязі.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Стойкія галасы: падтрымка медыяў у выгнанні

    Такая магчымасць даецца медыяарганізацыям з гадавым бюджэтам звыш 225 000 еўра.

    Тэрмін фінансавання: 12 месяцаў (з магчымасцю працягу на наступныя 12 месяцаў).

    Сума заяўкі: $75 000–200 000

    Апошні тэрмін: субота, 12 ліпеня 2025 года.

    Грантавае фінансаванне, якое складае больш за 30% ад сярэднегадавога бюджэту медыя, будзе разглядацца толькі ў выключным выпадку.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці