Менеджар па камунікацыях у Eastern Partnership Civil Society Forum (дэдлайн — 19 студзеня)
Сакратарыят Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства шукае менеджара па камунікацыях. Абраны кандыдат будзе адказваць за павышэнне вядомасці Форуму, каб зрабіць яго цэнтральнай крыніцай інфармацыі па пытаннях Усходняга партнёрства.

Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (Eastern Partnership Civil Society Forum, EaP CSF) — міжнародная сетка грамадзянскай супольнасці, якая працуе з тэмамі Усходняга партнёрства, дэмакратычных рэформаў і еўрапейскай інтэграцыі.
Месца працы: Брусель, Бельгія.
Фармат: поўная занятасць (100%).
Кантракт: 1 год (з магчымасцю падаўжэння).
Патрабаванні
- Мінімум 5 гадоў досведу ў камунікацыях, журналістыцы або міжнародных арганізацыях.
- Вельмі добрая англійская мова (пісьмова і вусна).
- Практычны досвед з: WordPress / CMS, рассылкамі (MailerLite або падобнае), сацсеткамі, Adobe InDesign і Illustrator (абавязкова).
- Цікавасць да тэм Усходняга партнёрства.
- Права жыць і працаваць у ЕС.
- Досвед у НДА і веданне моў Усходняга партнёрства — плюс.
Абавязкі
- Распрацоўваць і рэалізоўваць камунікацыйную стратэгію арганізацыі.
- Павышаць публічную бачнасць EaP CSF і яго пазіцыянаванне.
- Весці сайт і сацсеткі (LinkedIn, Facebook, Instagram).
- Планаваць і ствараць кантэнт (тэксты, візуалы, відэа).
- Працаваць з медыя: прэс-рэлізы, артыкулы, кантакты з журналіст(к)амі.
- Падтрымліваць мерапрыемствы і адвакатыўную працу арганізацыі.
- Каардынаваць знешніх падрадчыкаў/-ц (дызайн, друк, аўдыя-візуал).
- Рэдагаваць і вычытваць усе камунікацыйныя матэрыялы.
Як падаць заяўку
Рэзюмэ і матывацыйны ліст трэба даслаць непасрэдна дырэктару сакратарыяту Андрэа Раймондзі на адрас andrea.raimondi@eap-csf.eu
Дэдлайн — 19 студзеня 2026 года, 23:59 (CET).
Больш інфармацыі пра вакансію — па спасылцы.
@bajmedia