Міжнародны фестываль журналістыкі ў Італіі (15–18 красавіка)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Медыйшчыкі з усяго свету могуць наведаць Міжнародны фестываль журналістыкі.

Калі: з 15 па 18 красавіка 2026 года.
Дзе: Перуджа, Італія. Магчымы ўзел анлайн.
Міжнародны фестываль журналістыкі (International Journalism Festival) — гэта найбуйнейшая штогадовая медыяпадзея ў Еўропе. Фестываль збірае спецыялістаў з усяго свету, якія дзеляцца найноўшымі гісторыямі поспеху і здабыткамі ў галіне медыя.
У мерапрыемстве можна ўдзельнічаць бясплатна афлайн ці анлайн. Каб паўдзельнічаць афлайн, дастаткова проста прыехаць, рэгістрацыя не патрэбная. Уваход на ўсе сесіі ажыццяўляецца ў парадку чаргі.
Сесіі будуць транслявацца ў рэжыме рэальнага часу і будуць даступныя для прагляду на сайце фестывалю.
Мовы мерапрыемства — англійская і італьянская.
Тэмы:
- бяспека журналістаў;
- штучны інтэлект;
- калабарацыі ў медыя;
- журналісцкія расследаванні;
- правы чалавека;
- свабода прэсы;
- дэзінфармацыя і праверка фактаў;
- фінансаванне і бізнэс-мадэлі ў медыя;
- і іншае.
Больш інфармацыі пра фестываль — па спасылцы
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў