• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародны інстытут прэсы шукае рэдактара (дэдлайн — 1 траўня)

    The Inter­na­tion­al Press Insti­tute (IPI) шукае Press free­dom editor/editorial lead — чалавека, які дапаможа павысіць бачнасць і ўплыў працы арганізацыі.

    Асноўныя абавязкі:

    • рэдагаваць камунікацыйныя і адвакацыйныя матэрыялы;
    • кантраляваць працу сайта і сацсетак;
    • распрацоўваць і ажыццяўляць камунікацыйную стратэгію.

    Патрабаванні:

    • досвед працы ў сферы рэдагавання мінімум 5–8 гадоў;
    • навыкі стварэння і развіцця камунікацыйных стратэгій;
    • досвед працы з сайтам і сацсеткамі;
    • выдатная англійская мова.

    Умовы:

    • поўная занятасць;
    • праца ў Аўстрыі (можна працаваць аддалена);
    • 25 дзён аплатнага адпачынку на год;
    • магчымасць прафесійнага развіцця і кар’ернага росту.

    Заяўку можна дасылаць на адрас hr@ipi.media 

    Дэдлайн 1 траўня 2026 года, 23:59 па цэнтральнаеўрапейскім часе.

    Больш інфармацыі пра вакансію ПА СПАСЫЛЦЫ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.