MOST Media шукае менэджэра па рэкламе
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Рэдакцыя MOST Media адкрывае вакансію менэджэра па рэкламе. Шукаюць спецыяліста з досведам працы ў медыях і добрым разуменнем польскага рынку.
Рэдакцыя чакае, што да каманды далучыцца чалавек, які жыве ў Польшчы і дапаможа развіваць камерцыйны кірунак, будаваць партнёрствы і прасоўваць медыя сярод беларускага і польскага бізнесу.
Патрабаванні:
- разбірацца ў медыясферы,
- валодаць польскай мовай на ўзроўні не ніжэй за B1,
- мець досвед у продажах, рэкламе або партнёрствах,
- разумець, як манетызаваць медыя: інтэграцыі, спецпраекты, рэклама, данаты,
- умець наладжваць камунікацыю з бізнесам, фондамі, лакальнымі партнёрамі,
- думаць крэатыўна, працаваць адказна і падзяляць каштоўнасці незалежнай журналістыкі.
Умовы:
- магчымасці для прафесійнага росту,
- аклад + працэнт ад продажаў.
CV дасылайце ў Telegram: @mostmedia_red або на пошту: mostmediaio@gmail.com
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў