• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Музей Вольнай Беларусі шукае спецыяліст_ку па знешняй камунікацыі (дэдлайн — 27 лістапада)

    Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве запрашае да супрацоўніцтва людзей, якія жадаюць унесці свой уклад у развіццё беларускай культуры, захаванне памяці пра сучасную гісторыю і падтрымку беларускай супольнасці ў выгнанні.

    Абвешчаны набор на вакансію спецыяліст_кі па знешняй камунікацыі (PR-менеджэр_ка, SMM-спецыяліст_ка).

    Абавязкі:

    • распрацоўка і рэалізацыя камунікацыйнай стратэгіі музея;
    • вядзенне сацсетак (Face­book, Insta­gram і інш.), стварэнне кантэнту;
    • падрыхтоўка прэс-рэлізаў, інфармацыйных паведамленняў, навінаў;
    • суправаджэнне сайта музея і рассылкі;
    • суправаджэнне YouTube-канала музея;
    • арганізацыя працы з медыя, пошук і падтрымка партнёрскіх кантактаў;
    • удзел у даследаваннях online і offline-аўдыторый музея з мэтай іх пашырэння;
    • удзел у прасоўванні праектаў, выстаў і мерапрыемстваў музея;
    • маніторынг інфармацыйнай прасторы, падрыхтоўка справаздач аб ахопах і выніках камунікацый.

    Патрабаванні:

    • досвед працы ў SMM, PR або медыя – мінімум 1 год;
    • валоданне інструментамі стварэння кантэнту (фота, відэа, графіка);
    • добрае пісьменства і стыль у беларускай мове, валоданне польскай і ангельскай мовамі;
    • разуменне сучасных медыяпрактык і тэндэнцый;
    • высокая самастойнасць, адказнасць, камунікабельнасць і пунктуальнасць;
    • добрае разуменне культурнага і палітычнага кантэксту Беларусі.

    Умовы:

    • поўная занятасць;
    • афіцыйнае афармленне на 10–12 месяцаў па umowa zlece­nia, якая забяспечвае базавую сацыяльную абарону і гнуткасць у працы;
    • гнуткі, але збалансаваны працоўны графік, магчымасць сумяшчаць працу на месцы з дыстанцыйнай працай;
    • удзел у міжнародных праектах;
    • магчымасць паўплываць на развіццё беларускай культуры ў эміграцыі;
    • дынамічнае творчае асяроддзе і падтрымка каманды.

    Як падаць заяўку

    Калі Вы пражываеце ў Варшаве і хочаце далучыцца да каманды, дашліце CV (абавязкова) і кароткі матывацыйны ліст (пажадана) на адрас: freebelarusmuseum@gmail.com. У тэме ліста пазначце: «Вакансія – Спецыяліст_ка па камунікацыі».

    Дэдлайн падачы заявак – 27 лістапада 2025 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці