• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Наша Ніва» шукае мантажора відэа для TikTok

    Быць у кадры неабавязкова (але калі хочаце — то гэта плюс), але трэба ўмець добра шукаць і падаваць, ілюстраваць інфармацыю.

    Будынак, у якім «Наша Ніва»

    Будынак, у якім «Наша Ніва» месцілася ў 1907—1911 гадах. Фота: «Наша Ніва»

    «Наша Ніва» адкрыла вакансію мантажора тыктокаў і рылзаў. Спалучаць з працай на іншыя праекты і СМІ нельга. Загрузка будзе поўная, на частку стаўкі працаваць няможна.

    Калі вы самі ведзяце тыкток ці маеце досвед працы ў паспяховых Tik­Tok-каналах, працавалі з шортсамі, рылзамі — гэта плюс. Калі разумееце алгарытмы Tik­Tok, Insta­gram, YouTube — вялікі плюс. Але галоўнае — хуткадзейнасць і вялізная працаздольнасць.

    Патрэбнае журналісцкае, медыйнае, крэатыўнае мысленне, а не проста тэхнічныя ўменні.

    На гэты момант рэдакцыя дзеля бяспекі працуе толькі з людзьмі, якія не ў Беларусі. У якой краіне вы жывяце — няважна, работа анлайн. Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку. Выдатны калектыў, у якім лёгка расці і развівацца.

    Дасылаць рэзюме і спасылкі на свае сацыяльныя сеткі можна на пошту nivanasha@proton.me .

    Рэдакцыя таксама прапануе высылаць і прыватна ў Sig­nal і Telegram тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці