Падтрымка дакументальных фільмаў ад фонду IBF (наступны дэдлайн — 10 лютага)
Фонд IBF ( Нідэрланды) працуе з аўтарскімі дакументальнымі праектамі, якія сутыкаюцца з недахопам фінансавання або абмежаваннямі свабоды выказвання.

Праграма падтрымлівае незалежных дакументалістаў з Афрыкі, Азіі, Усходняй Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Карыбскага рэгіёна і Акіяніі, якія працуюць у кантэкстах без надзейных структур дзяржаўна-прыватнага фінансавання або дзе цэнзура абмяжоўвае творчую незалежнасць. Падтрымліваюцца як пачаткоўцы, так і дасведчанныя аўтары.
Фонд IDFA Bertha Fund (IBF), акрамя фінансавання, прапануе пастаянную падтрымку, злучаючы кінематаграфістаў, якія атрымалі стыпендыі, з незалежным міжнародным ландшафтам дакументальнага кіно. Гэта могуць быць індывідуальныя кансультацыі, магчымасці развіцця і доступ да рынкаў і навучальных праграм IDFA.
Актуальныя катэгорыі падтрымкі
IBF Classic — Project Development
Падтрымка на раннім этапе працы над праектам. Прапануецца да 7500 EUR на даследаванне, напісанне, збор матэрыялаў. Заяўку падаюць рэжысёры, якія паходзяць з / жывуць і працуюць у краіне са спісу IBF Classic.
- Дэдлайн — 10 лютага 2026 года.
IBF Classic — Production & Post-production
Для фільмаў у вытворчасці або пост-прадакшне. Прапануецца да 25 000 EUR на здымкі, мантаж, пост-прадакшн. Заяўку падаюць рэжысёры або прадзюсары, якія паходзяць з / жывуць і працуюць у краіне са спісу IBF Classic.
- Дэдлайн — 10 лютага 2026 года.
IBF Europe — Minority Co-production
Падтрымка для дакументальных фільмаў (мінімум 60 хвілін), якія робяцца сумесна адным сапрадзюсарам з Еўропы (мае меншую долю ў праекце) і адным галоўным прадзюсарам з краіны са спісу IBF Europe. Прапануецца да 40 000 EUR на вытворчасць або пост-прадакшн. Заяўку падае еўрапейскі прадзюсар.
- Дэдлайн — 1 красавіка 2026 года / 15 студзеня 2027 года.
NFF + IBF Co-production
Для праектаў, якія ўжо атрымалі падтрымку IDFA Bertha Fund і цяпер працуюць з галандскім спрадзюсарам. Прапануецца да 50 000 EUR. Заяўку падае галандскі прадзюсар праз Netherlands Film Fund.
- Дэдлайн — 5 траўня 2026 года.
@bajmedia