Прыём заявак ад фатографаў і мастакоў на PhotoArtDoc (дэдлайн — 7 верасня)
PhotoArtDoc запрашае фатографаў і мастакоў, якія працуюць з фатаграфіяй, узяць удзел у конкурсе фатаграфічных праектаў, якія адлюстроўваюць прапанаваную тэму. Поле для інтэрпрэтацый і аўтарскага выказвання — вельмі шырокае. Тэма конкурсу — «Сваё месца». Яна ўключае ўсе ўзроўні, ад фізічнай прасторы і сацыяльнага асяроддзя, да ўнутранага адчування сябе ў свеце.
На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва перамяшчэнне людзей было неад’емнай часткай цывілізацыі. Будзь то вымушанае перасяленне з‑за канфліктаў і катастроф ці добраахвотнае імкненне да новага пачатку, — змена месца жыхарства непазбежна ўплывае на нашу ідэнтычнасць і самаўспрыманне. А часам, нават застаючыся на месцы фізічна, мы можам адчуваць сябе чужымі, губляючы пачуццё прыналежнасці. У сучасным свеце гэтая тэма асабліва актуальная, у святле пытанняў ідэнтычнасці і самавызначэння. І пошуку свайго месца ў розных маштабах — ад круга сям’і і лакальнай супольнасці да больш глабальных узроўняў сацыуму і свету.
PhotoArtDoc запрашае фатографаў і мастакоў, якія працуюць з фатаграфіяй, узяць удзел у конкурсе фатаграфічных праектаў, якія адлюстроўваюць прапанаваную тэму. Поле для інтэрпрэтацый і аўтарскага выказвання — вельмі шырокае. «Сваё месца» — уключае ўсе ўзроўні, ад фізічнай прасторы і сацыяльнага асяроддзя, да ўнутранага адчування сябе ў свеце.
Асновай візуальнага зместу праекта павінна быць фатаграфія (фотаздымкі). Пры гэтым аўтары могуць выкарыстоўваць мантаж, калаж, мульціэкспазіцыю і іншыя метады пераўтварэння выяў. У суправаджальным тэксце аўтару неабходна будзе апісаць працэсы і метады, якія выкарыстоўваліся пры стварэнні праекта.
Пераможцаў вызначыць кампетэнтнае міжнароднае журы.
На першым этапе журы сфарміруе шорт-ліст да 10 фотапраектаў.
З праектаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст, будуць вызначаны пераможцы з размеркаваннем па месцах 1, 2 і 3.
ШТО АТРЫМАЮЦЬ ПЕРАМОЖЦЫ
— фотапраект пераможцы (1 месца ў адкрытай намінацыі) будзе прадстаўлены на выставе ў Вільні
— фотапраекты, якія занялі 1, 2 і 3 месца ў адкрытай намінацыі, увойдуць у выніковы зін PhotoArtDoc 2024
— у анлайн-галерэі фестывалю PhotoArtDoc і на інфармацыйных рэсурсах партнёраў будуць прадстаўлены фотапраекты, якія занялі 1, 2 і 3 месца ў адкрытай намінацыі.
Апошні тэрмін падачыда 7 верасня 2024 года (23.59 CET)
Колькасць праектаў ад аднаго аўтара — не больш за 2‑х; кожны праект падаецца асобнай заяўкай
Колькасць фатаграфій у адным праекце – ад 10 да 15
Усе фотаздымкі павінны быць зроблены ў перыяд з 2020 па 2024 год
Фатаграфіі неабходна загружаць адным файлам у архіве ZIP
Акрамя фатаграфій неабходна загрузіць: CV аўтара, project statement з апісаннем працэсаў і метадаў, якія выкарыстоўваліся пры стварэнні праекту
Мова тэкстаў: любая + абавязковы пераклад на ангельскую мову
Тэхнічныя параметры фатаграфій:
Усе выявы павінны быць у фармаце JPEG.
Памер выявы па доўгім баку — у межах 1500 пікселяў.
Памер файла JPEG — не больш за 1 МБ, з убудаваным профілем ICC.
Рэкамендуюцца AdobeRGB, sRGB ці адценні шэрага Gamma 2.2. Ня CMYK!
Назва файлаў — лацінскімі літарамі.
Назвы выяваў павінны суправаджацца парадкавым нумарам, прыклад: lastname_N.jpeg.
У выпадку траплення ў short-list удзельнікі абавязваюцца прадставіць фатаграфіі ў высокім дазволе для друку.
Конкурсныя заяўкі могуць быць прадстаўлены толькі аўтарам фотапраекта.
Уладальнікі аўтарскіх правоў захоўваюць аўтарскія правы на свае працы. Уладальнікі аўтарскіх правоў прадастаўляюць арганізатарам конкурсу PhotoArtDoc неабмежаванае невыключнае права на выкарыстанне фатаграфій высокага дазволу і работ у адкрытым фармаце для дзейнасці ва ўсіх сродках масавай інфармацыі, уключаючы сацыяльныя сеткі, онлайн і друкаваныя выданні, у дачыненні да конкурсу, выставы, штогадовіка, публічнага архіва і ўсіх рэкламных і адукацыйных мерапрыемстваў для фотафестывалю PhotoArtDoc і пад яго эгідай, без якой-небудзь кампенсацыі.
Для ўсіх заявак, за выключэннем адзначаных узнагародамі, уладальнікі аўтарскіх правоў даюць фестывалю PhotoArtDoc невыключнае права на выкарыстанне фатаграфій з нізкім дазволам і заявак у адкрытым фармаце ў закрытым архіве для яго адукацыйнай і даследчай дзейнасці без усялякай выплаты ўзнагароды.
Уладальнікі аўтарскіх правоў заяўляюць і гарантуюць, што пададзеныя ў заяўкі фотапраекты не парушаюць заканадаўства якой-небудзь з краін, і што ніякі трэці бок не можа мець ніякіх прэтэнзій ці пярэчанняў адносна правоў, прадстаўленых фестывалю PhotoArtDoc, пазначаных вышэй па тэксце.
Усе вышэйвыкладзеныя ўмовы конкурсу з’яўляюцца абавязковымі, і арганізатары фестывалю PhotoArtDoc пакідаюць за сабой права адхіліць або выключыць любую заяўку па сваім меркаванні без якіх-небудзь абавязацельстваў уступаць у далейшае абмеркаванне рашэнняў.