• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Позірк» шукае SMM-рэдактара (дэдлайн — 1 сакавіка)

    Незалежнае інфармагенцтва «Позірк» адкрыла вакансію SMM-рэдактара. Шукаюць чалавека, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і гатовы з’яўляцца ў кадры.

    Абавязкі:

    • пераўпакоўка матэрыялаў з сайта;
    • стварэнне кантэнту для розных платформаў (тэксты, ілюстрацыі, відэа, стварэнне сцэнароў, запіс кароткіх відэа);
    • узаемадзеянне з аўдыторыяй, мадэрацыя каментароў.

    Патрабаванні:

    • пісьменнасць;
    • добрае веданне беларускай і рускай моў;
    • разуменне беларускага навіннага парадку дня;
    • аператыўнасць;
    • навыкі працы з фота- і відэарэдактарамі, гатоўнасць быць у кадры.

    Умовы:

    • праца на поўную занятасць, па зменах;
    • канкурэтны па галіне заробак;
    • канкрэтныя і зразумелыя патрабаванні.

    На жаль, рэдакцыя не можа прапанаваць вакансію тым, хто знаходзіцца ў Беларусі.

    Дасылайце рэзюмэ на pozirk@pozirk.online з тэмай «SMM-рэдактар».

    Дэдлайн — 1 сакавіка 2026 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.