• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праца ў ArtPower Belarus: незалежныя эксперты для ацэнкі праектаў

    Калі вы працуеце ў сферы культуры і мастацтва, маеце досвед у праектнай дзейнасці і гатовыя аналітычна ацэньваць ідэі, далучайцеся да экспертнай каманды Art­Pow­er Belarus.

    Патрабаванні:

    • прафесійны досвед у адпаведнай сферы культуры і мастацтва;
    • досвед праектнай працы ў сферы культуры або грамадзянскай супольнасці;
    • уменне аналітычна ацэньваць і фармуляваць зваротную сувязь;
    • валоданне беларускай і англійскай мовамі;
    • папярэдні досвед ацэнкі праектаў у грантавых праграмах.

    Умовы:

    • ганарар 30–40 € за адну заяўку;
    • праца з 22 ліпеня, працягласць 2–3 тыдні;
    • удзел ананімны, патрабуецца канфідэнцыйнасць.

    Як падацца:

    да 4 ліпеня дашліце CV і кароткі матывацыйны ліст на info@artpowergrants.org

    Падрабязна пра патрабаванні, тэмы, сферу ацэнкі і працэс ТУТ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці