Праграма па камьюніці-білдынгу «Цяпліца» (дэдлайн — 23 кастрычніка)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
«РАДА» запрашае ў школу па стварэнні камьюніці, якое аб’ядае людзей вакол вашай справы.
Што ў праграме?
Удзельнікі будуць вучыцца:
- фармуляваць каштоўнасці і мэты — каб зразумець, як камьюніці дапаможа тваёй дзейнасці,
- праектаваць «прадукты» для развіцця супольнасці,
- выбудоўваць праграму актыўнасцяў і «рытуалы»,
- задаваць метрыкі і цыклы развіцця.
Які фармат?
- 6 анлайн-заняткаў (з 27.10, два разы на тыдзень),
- індывідуальныя кансультацыі для распрацоўкі планаў (лістапад – снежань),
- афлайн-частка ў Варшаве для найбольш актыўных удзельнікаў_ц (28.11 – 30.11).
Для каго школа?
- для лідараў ініцыятыў і арганізацый,
- для актывістаў, якія шчыльна камунікуюць са сваімі мэтавымі аўдыторыямі,
- для тых, хто ўжо мае камьюніці і хоча развівацца далей.
Дэдлайн — 23 кастрычніка 2025 года ўключна
Падрабязнасці і рэгістрацыя
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў