Праграма супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін Усходняга партнёрства (дэдлайн — 7 лістапада)
Нямецкі ўрад працягвае падтрымліваць дэмакратычныя грамадзянскія ініцыятывы ў Беларусі, Арменіі, Азербайджане, Грузіі, Малдове, Украіне і Расіі праз праграму Eastern Partnership Programme.

Выява: https://t.me/terytoryja_pravou
Мэта праграмы — ўмацаваць грамадзянскую супольнасць у краінах рэгіёну, развіць транскультурнае супрацоўніцтва і падтрымаць арганізацыі, што спрыяюць дэмакратычным пераменам і правам чалавека.
Падтрымку могуць атрымаць праекты ў галіне:
— медыя, адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі, культуры і спорту,
— моладзевай і моўнай працы,
— правоў чалавека і дэмакратычнага развіцця.
Праграма фінансуе сумесныя праекты паміж нямецкімі арганізацыямі і партнёрамі з краін Усходняга партнёрства, якія:
- спрыяюць плюралізму і барацьбе з дэзынфармацыяй,
- падтрымліваюць дыялог аб каштоўнасцях і правах чалавека,
- узмацняюць дэмакратычныя інстытуты і магчымасці адукацыі,
- развіваюць давер і ўзаемаразуменне ў рэгіёне.
Асаблівая ўвага ў 2026 годзе будзе нададзена:
— умацаванню грамадзянскіх сетак у кантэксце еўрапейскай інтэграцыі,
— падтрымцы незалежных медыя і праваабаронцаў,
— праектам для жанчын, моладзі, людзей з інваліднасцю, LGBTIQ-супольнасці, этнічных і рэлігійных меншасцяў.
Прыём праектных прапаноў: з 13 кастрычніка па 7 лістапада 2025 года
Праекты можна падаваць на англійскай або нямецкай мове.
ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ
@bajmedia