• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія Free Media Awards 2026 (дэдлайн — 22 красавіка)

    Журналісты, рэдакцыйныя калектывы і медыякампаніі з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Расіі, Украіны і Венгрыі, якія ўносяць уклад у свабоду прэсы праз свае расследаванні і незалежныя рэпартажы, могуць быць намінаваныя на гэтую прэмію.

    Прэмію Free Media Awards у 2004 годзе заснавалі нарвежскі фонд Fritt Ord і нямецкі ZEIT-Stiftung Ebe­lin und Gerd Bucerius у падтрымку незалежнай журналістыкі ва Усходняй Еўропе. Ёю штогод узнагароджваюць журналістаў і рэдакцыі, якія мацуюць незалежную журналістыку і дапамагаюць грамадству атрымліваць інфармацыю, нягледзячы на ціск і цэнзуру.

    У мінулыя гады лаўрэатамі ўзнагароды былі беларускія журналісты, у тым ліку калектыў Беларускага расследавальніцкага цэнтра, Ларыса Шчыракова, Кацярына Андрэева ​​і Дар’я Чульцова, Кацярына Барысевіч, Tut.by.

    У 2026 годзе арганізатары ўручаць 5 прэс-прэмій.

    Як падаць заяўку

    Каб прэтэндаваць на вылучэнне, журналісты і медыя павінны прадэманстраваць прыхільнасць дэмакратыі і свабодзе выказвання.

    • Заяўка павінна ўключаць тлумачэнне таго, чаму журналіст або медыя лічыцца добрым кандыдатам на ўзнагароду Free Media Awards.

    • Дадайце спасылкі, якія пацвярджаюць якасць працы вылучаных кандыдатаў.

    • Памер заяўкі павінен складаць ад 1 да 2 старонак, уключаючы кароткую біяграфію і спасылкі на артыкулы, калі гэта неабходна.

    Дасылайце заяўкі па электроннай пошце на адрас freemediaawards@frittord.no

    Калі вы аддаеце перавагу дасылаць намінацыю праз Sig­nal, дашліце ліст на адрас freemediaawards@frittord.no для атрымання далейшых інструкцый.

    Заяўкі прымаюцца да 22 красавіка 2026 года.

    Падрабязней пра ўмовы прэміі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.