• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэмія Voices Awards 2026 для журналістаў у краінах ЕС (дэдлайн — 12 студзеня)

    Міжнародны конкурс Voic­es Awards 2026 узнагароджвае тых, хто змяняе сітуацыю ў галіне журналістыкі і свабоды СМІ. Прэмія з’яўляецца часткай Voic­es – Euro­pean Fes­ti­val of Jour­nal­ism and Media Free­dom — фестывалю журналістыкі і свабоды СМІ ў ЕС.

    Прэмія Voic­es Awards 2026 мае на мэце адзначыць разнастайнасць сучаснай еўрапейскай журналістыкі і міжнародныя перадавыя практыкі, якія спрыяюць свабодзе слова.

    Вітаюцца работы і ініцыятывы, якія:

    • вырашаюць актуальныя грамадскія праблемы;
    • выкрываюць карупцыю і парушэнні правоў;
    • спрыяюць большай празрыстасці і падсправаздачнасці ўладаў;
    • узмацняюць ролю медыя ў грамадстве;
    • развіваюць медыяпісьменнасць і ўдзел грамадзян у інфармацыйнай прасторы.

    Хто можа падаць заяўку

    Арганізатары вітаюць заяўкі ад шырокага кола прэтэндэнтаў, у тым ліку:

    • сродкаў масавай інфармацыі (вэб-сайты, блогі, падкасты і г. д.),
    • журналістаў-фрылансераў,
    • студэнтаў факультэтаў журналістыкі і стажораў-журналістаў,
    • асобаў або груп, якія актыўна займаюцца дзейнасцю па павышэнні медыяпісьменнасці.

    Усе ўдзельнікі павінны легальна пражываць у краінах ЕЗ ці краінах-кандыдатах.

    Катэгорыі прэміі Voices Awards 2026

    Прэмія разлічана на 7 асноўных катэгорый:

    • прэса, радыё і падкасты,
    • відэа і дакументальны фільм,
    • лічбавае апавяданне і сацыяльныя сеткі,
    • мультфільмы і коміксы,
    • фотажурналістыка,
    • медыяпісьменнасць,
    • прэмія Ларэнца Наталі за лепшыя міжнародныя практыкі ў журналістыцы.

    У кожнай з першых шасці катэгорый будуць прысуджаны па чатыры ўзнагароды, а ў апошняй — адна.

    Пераможцы ў кожнай з катэгорый атрымаюць грашовы прыз 1200 еўра. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца на фестывалі Voic­es у Фларэнцыі (Італія) 10–12 сакавіка 2026 года.

    Умовы ўдзелу

    • Праекты павінны быць апублікаваныя ў апошнія 12 месяцаў.
    • Падача — толькі на адну катэгорыю.
    • Матэрыялы павінны быць перакладзены на англійскую мову.
    • Члены журы і папярэднія лаўрэаты не могуць падавацца ў той жа год.

    Апошні тэрмін падачы заявак — 12 студзеня 2026 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці