«РАДА» шукае камунікацыйнага_ую сакратара_ку (дэдлайн — 1 лютага)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» шукае чалавека, які будзе адказны за знешнія і ўнутраныя камунікацыіі.

Важна! Пазіцыя прадугледжвае публічнасць, а «РАДА» прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем у Беларусі.
Абавязкі:
- распрацоўка і рэалізацыя камунікацыйнай стратэгіі «РАДА», планаванне і каардынацыя камунікацыйнай дзейнасці арганізацыі;
- распрацоўка кантэнт-плана для сацыяльных сетак (разам з smm-спецыялісткай);
- адміністраванне сайта;
- падрыхтоўка штогадовых справаздач пра дзейнасць «РАДА»;
- распрацоўка і каардынацыя інфармацыйных кампаній;
- маніторынг узгадванняў “«РАДА» ў СМІ і сацыяльных сетках, рэагаванне на інфармацыйныя нагоды;
- падрыхтоўка прэс-рэлізаў, распаўсюд інфармацыі пра адукацыйныя магчымасці «РАДА» і іншыя інфанагоды;
- камунікацыя са СМІ і медыя-партнёрамі;
- падтрыманне і кантроль візуальнай і камунікацыйнай ідэнтычнасці «РАДА»;
- камунікацыя з сяброўскімі арганізацыямі «РАДА»;
- арганізацыя і каардынацыя ўнутраных камунікацыйных фарматаў (рассылкі, інфасесіі, сустрэчы);
- удзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў «РАДА», падрыхтоўка інфармацыйных матэрыялаў і справаздач;
- удзел у камандных сустрэчах і камунікацыі ў межах Сакратарыята і Савета «РАДА», вядзенне пратаколаў унутраных сустрэч;
- падтрымка праектнай і адміністрацыйнай працы Сакратарыяту.
Патрабаванні:
- досвед працы ў сферы камунікацый, PR, SMM;
- досвед працы ў беларускіх некамерцыйных арганізацыях не менш за 2 гады, веданне моладзевага сектара, асноўных арганізацый і ініцыятыў;
- разуменне прынцыпаў стратэгічных камунікацый і працы з рознымі аўдыторыямі;
- выдатныя пісьмовыя і вусныя камунікатыўныя навыкі;
- навыкі планавання, каардынацыі і працы з некалькімі задачамі адначасова, досвед у кіраванні невялікай камандай (пазіцыя прадугледжвае супрацу з smm-спецыялісткай, а таксама час ад часу з падрадчыкамі);
- уменне працаваць з падрадчыкамі;
- базавыя навыкі аналізу эфектыўнасці камунікацый (SMM, PR, ахопы);
- высокі ўзровень самаарганізацыі і адказнасці;
- уменне працаваць самастойна і ў камандзе, у тым ліку анлайн;
- добрае валоданне беларускай мовай;
- веданне англійскай мовы на працоўным узроўні (вусна і пісьмова) з’яўляецца перавагай;
- наяўнасць ці гатоўнасць зрабіць пасведчанне пра індывідуальную дзейнасць (праца па сэрвісным кантракце);
- Веданне WordPress, Slack, Zoom, GoogleDocs, Canva, Figma.
Умовы:
- праца на 0,7 стаўкі (да 28 гадзін на тыдзень);
- офіс у Вільні, але магчыма праца анлайн;
- сэрвісны кантракт з літоўскай арганізацыяй;
- старт працы з сярэдзіны лютага;
- заробак 1400 EUR брута;
- удзел у міжнародных івэнтах і адукацыйных праграмах.
Калі вы зацікаўленыя ў пазіцыі, дасылайце CV і матывацыйны ліст да 1 лютага ўключна на адрас gensec@rada.fm з тэмай ліста «Вакансія камунікацыі».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў