«РАДА» запрашае на анлайн-прэзентацыю даследавання пра беларускую моладзь (27 студзеня)
Чым сёння жыве моладзь у Беларусі? Што ёй цікава, пра што яна думае і да чаго імкнецца? З якімі цяжкасцямі сутыкаецца, дзе бачыць сваю будучыню і як удзельнічае ў грамадскім жыцці?

У 2025 годзе Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» правёў сацыялагічнае даследаванне, каб разабрацца ў інтарэсах, праблемах і магчымасцях моладзі ўнутры краіны. Таксама аналіз высветліў, наколькі маладыя людзі ведаюць пра арганізацыі грамадзянскай супольнасці і якія ў іх міграцыйныя настроі.
27 студзеня 2026 года адбудзецца анлайн-прэзентацыя вынікаў даследавання.
Калі: 14:00 па Мінску / 13:00 па Вільнюсу / 12:00 па Варшаве. Працягласць – 1 гадзіна.
Дзе: Zoom, спасылку ўдзельнікі_цы атрымаюць пасля рэгістрацыі.
Пытанні дасылайце на пошту info@rada.fm
Даследаванне адбылося пры падтрымцы праграмы Belarus Beehive 2.0 і фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
@bajmedia