• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Радыё Свабода абвяшчае конкурс на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла (да 1 чэрвеня)

    Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода абвяшчае аб пачатку прыёму заявак на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гаўла на 2023–2024 акадэмічны год. 

    Заяўкі будуць прымаць да 1 чэрвеня 2023 году.

    Заяўкі на стыпэндыю прымаюцца ад журналістаў з Армэніі, Азэрбайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны і Расеі. У выпадку Беларусі і Расеі могуць падаваць заяўкі толькі журналісты, якія цяпер пражываюць за межамі гэтых дзьвюх краінаў.

    Мэта стыпэндыі — дапамагчы журналістам-пачаткоўцам з рэгіёну займацца сваёй прафэсіяй у рэчышчы плюралізму і незалежнасьці СМІ.

    Стыпэндыятамі прэміі імя Вацлава Гаўла ад Беларусі раней былі Франак ВячоркаГанна ЛюбаковаІгар ЛосікВітаўт Сіўчык ды іншыя.

    Стыпэндыя Вацлава Гаўла — гэта сямімесячная праграма, якая дае стыпэндыятам прасунутыя журналісцкія навыкі і ангажуе іх у штодзённыя рэдакцыйныя дэбаты і дыскусіі. Стыпэндыяты праводзяць паўгода ў штаб-кватэры Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ў Празе, дзе яны знаходзяцца ў адпаведнай моўнай службе, каб атрымліваць штодзённае навучаньне без адрыву ад працы і настаўніцтва, працуючы разам з дасьведчанымі прафэсіяналамі Радыё. Пасьля Прагі стыпэндыяты праводзяць апошні месяц у мясцовым бюро Радыё Свабода (калі гэта магчыма).

    Кандыдаты на стыпэндыю павінны

    • мець ня менш як два гады вопыту работы журналістам на роднай мове;

    • мець намер працаваць у якасьці журналіста ў сваёй краіне або для аўдыторыі ў сваёй краіне;

    • падзяляць місію Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода;

    • валодаць ангельскай мовай.

    Заяўка складаецца з дадзеных пра ўдзельніка, матывацыйнага ліста, узораў работ, двух рэкамэндацыйных лістоў, рэзюмэ і «Ліста да Вацлава Гаўла». У свой час Вацлаў Гавэл, знаходзячыся ў зьняволеньні, пісаў сваёй жонцы лісты. Пазьней яны былі выдадзеныя як кніга «Лісты да Вольгі».

    Стыпэндыя, заснаваная ў 2011 годзе, натхнёная верай былога прэзыдэнта Чэхіі ў трансфармацыйную ролю журналістыкі ў барацьбе з тыраніяй і прыгнётам. Стыпэндыя абапіраецца на спадчыну Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ў прасоўваньні адкрытасьці грамадзтваў праз журналістыку. Стыпэндыя — сумесная ініцыятыва Міністэрства замежных справаў Чэхіі і Радыё Свабода, фінансуецца міністэрствам.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    Telegram автоматически сохраняет список всех ботов, которым вы писали, даже если вы заблокировали их, а также почистили переписку и удалили чат. Инициатива «Киберпартизаны» подготовила инструкцию, как удалить боты из вашего мессенджера.
    17.07.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024
    Акцэнты

    «Человек разочаровывается и очень резко опускается на дно». Психолог – о том, что такое дофаминовая яма, как из нее выбираться и можно ли предотвратить

    Термин «дофаминовая яма» пришел из нейробиологии и был подхвачен психиатрией, а в последнее время просочился и в обыденную жизнь. Вместе с психологом Ольгой Осипович CityDog.io разобрался, что вообще такое дофамин, как он на нас влияет и к чему может привести.
    20.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці