RESНАРE 2025: Канферэнцыя пра будучыню дэмакратычнай Беларусі (15 чэрвеня)
15 чэрвеня 2025 года у Варшаве адбудзецца ключавая падзея для усіх, хто думае пра Беларусь у кантэксце гпабальных трансфармацый свету — канферэнцыя Reshape 2025.
Reshape — гэта штогадовая канферэнцыя Цэнтра новых ідэй пра будучыню Беларусі і яе месца ў глабальным свеце. Ладзіцца з 2017-га году.
Канферэнцыя збярэ разам 150 прадстаўніц і прадстаўнікоў розных сфер грамадскай-палітычнай сферы, сацыяльнага прадпрымальніцтва і журналістыкі, каб абмеркаваць месца дэмакратычнай Беларусі у сённяшнім свеце.
Чаго мы дасягнулі за апошнія пяць гадоў, як змяніўся свет за гэты час, ці засталося ў ім месца для дэмакратычнай Беларусі, як бачаць нашу будучыню замежніцы і замежнікі, і чаго нам чакаць ад новай пяцігодкі — гэта будзе абмяркоўвацца нa Reshape 2025.
Праграма мерапрыемства:
- 11:45 – 12:00 – Рэгістрацыя (кава і прысмакі)
- 12:00 – 12:15 – Прывітальнае слова
- 12:15 – 13:15 – Што нам прынеслі апошнія пяць гадоў. Дэбаты
- 13:15 – 13:30 – Кава паўза
- 13:30 – 14:30 – Ці верыць Захад у еўрапейскую Беларусь. Панэльная дыскусія
- 14:30 – 14:45 – Кава паўза
- 14:45 – 15:30 – Як новае пакаленне бачыць наступную Беларусь. Серыя кароткіх выступаў
- 15:30 – 15:45 – Кава паўза
- 15:45 – 16:45 – 2030. Што чакаць ад новай пяцігодкі
- 16:45 – Развітальнае слова і фуршэт.
Падзея будзе адбывацца з 12:00 да 17:00 па адрасе Warsaw, ul. Nowogrodzka 84186. Уваход вольны, але па папярэдняй рэгістрацыі.
РЭГІСТРАЦЫЯ
Reshape 2025 — магчымасць пераасэнсаваць нядаўняе мінулае, абмеркаваць цяперашнія выклікі і разам уявіць, якой можа быць Беларусь у наступныя гады.
Сачыць за навінамі канферэнцыі можна ў Instagram i Telearam.
