• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэжым блакіроўкі не дазволіў ФБР атрымаць доступ да iPhone журналісткі

    ФБР не змагло атрымаць дадзеныя з iPhone 13 журналісткі The Wash­ing­ton Post Ханы Натансан, паколькі на прыладзе быў уключаны рэжым Lock­down Mode. «КіберБабёр» распавёў, што гэта такое і як уключыць гэты рэжым.

    Выява зроблена БАЖ з дапамогай Chat­G­PT

    Што адбылося?

    Падчас вобшуку ў журналісткі Ханы Натансан спецгрупа канфіскавала iPhone 13 і іншыя прылады. Але калі эксперты лічбавай крыміналістыкі паспрабавалі атрымаць дадзеныя з тэлефона, іх прылады не змаглі падлучыцца да гаджэта і выпампаваць інфармацыю, бо Lock­down Mode блакаваў усе шляхі доступу.

    Што такое Lockdown Mode (рэжым блакавання)?

    Гэта апцыянальны рэжым абароны Apple, прызначаны для людзей, якія могуць падвяргацца высокатэхналагічным нападам з боку вузкаспецыялізаванага шкоднаснага ПА ці дзяржспансаваных хакераў (напрыклад, шпіёнскімі праграмамі накшталт Pega­sus).

    Калі ён уключаны:

    • Блакуецца большасць укладанняў і складаныя функцыі ў паведамленнях.
    • Абмяжоўваюцца тэхналогіі браўзэра для зніжэння «паверхні нападу».
    • Face­Time прымае выклікі толькі ад кантактаў з адраснай кнігі.
    • Без разблакоўкі прылады немагчымыя падлучэнні да аксэсуараў і кампутараў.

    Lock­down Mode не патрэбны большасці карыстальнікаў, але для людзей з высокай рызыкай узлому гэта будзе карысна.

    Як уключыць:

    🔺Адкрыйце «Налады» → «Канфідэнцыяльнасць і бяспека» → «Рэжым блакавання»;
    🔺Націсніце кнопку «Уключыць рэжым блакавання» і пасля азнаямлення з апісаннем рэжыму пацвердзіце дзеянне яшчэ раз.
    🔺Абярыце «Уключыць і перагрузіць», а потым увядзіце код-пароль ад прылады.

    Звярніце ўвагу, актываваны рэжым блакіроўкі мяняе працу некаторых прыкладанняў і функцый прылады, а некаторыя магчымасці iPhone і зусім могуць быць недаступныя.

    Атрымаць бясплатную кансультацыю ад «КіберБабра» можна тут.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці