Анлайн-медыя «Салідарнасць» шукае вядучага для TikTok
Рэдакцыі патрэбны чалавек, які зможа працаваць на фултайм па-за межамі Беларусі і адказваць за ўвесь цыкл стварэння відэа для TikTok і іншых відэаплатформаў (ад выбару тэмы і распрацоўкі сцэнарыя да здымак, мантажу, публікацыі і ўзаемадзеяння з аўдыторыяй у каментарах).

Фота: Karola G для pexels.com
Ідэальны кандыдат:
• Ведае грамадска-палітычную павестку Беларусі і разумее, як працаваць з гэтай тэматыкай у сацсетках.
• Умее пісьменна і лаканічна складаць сцэнары на беларускай і рускай мовах. Іронія і крэатыў — вялікі плюс!
• Мантуе відэа.
• Мае вопыт працы ў кадры і адчувае сябе ўпэўнена перад камерай.
• Сочыць за трэндамі ў TikTok, Instagram і Shorts, разумее спецыфіку гэтых платформаў.
• Арганізаваны, стрэсаўстойлівы, адказны і ведае, што такое працоўная этыка.
Мы прапануем:
• Канкурэнтную і своечасовую аплату працы.
• Дакладны і зразумелы графік.
• Камфортную працу ў сяброўскай камандзе.
• Магчымасці для прафесійнага і асабістага развіцця.
Калі вам цікава, дасылайце сваё рэзюмэ на пошту editor@gazetaby.com
@bajmedia