Сетка LIMENet аб’явіла прыём заявак на гранты (дэдлайн — 25 жніўня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Медыяарганізацыі і фрылансеры ў Еўропе могуць падаць заяўку на грант у памеры ад 16 000 да 20 000 еўра.
Сетка лакальных інавацыйных СМІ ў Еўропе (LIMENet) падтрымлівае лакальныя і грамадскія медыя у Літве, Польшчы, Бельгіі, Венгрыі і Сербіі.
Хто можа ўдзельнічаць
- Лакальныя медыя, грамадскія або прыватныя СМІ, якія ствараюць пісьмовы, анлайн‑, радыё‑, тэлевізійны і/або падкаст-кантэнт у Літве, Польшчы, Бельгіі, Венгрыі і Сербіі. Павінны быць зарэгістраваныя як медыяарганізацыя/вытворца кантэнту з бесперапыннай публікацыяй не менш за адзін год.
- Фрылансеры, якія з’яўляюцца рэзідэнтамі або грамадзянамі любой з пяці мэтавых краін і маюць досвед не менш за пяць гадоў.
- Арганізацыі грамадзянскай супольнасці, зарэгістраваныя не менш за адзін год у любой з пяці пералічаных краін, якія спецыялізуюцца на навінах (медыяспецыялісты, НДА, журналісцкія фонды).
На што можна накіраваць грантавую падтрымку
- стварэнне журналісцкага кантэнту, які пашырае ахоп (развіццё аўдыторыі);
- паляпшэнне якасці кантэнту (новыя тэхналогіі; відэа- і мультымедыйная прадукцыя);
- адаптацыя існуючых інавацыйных практык да новых кантэкстаў;
- праекты, накіраваныя на павелічэнне даходаў (падпіскі, інфармацыйныя бюлетэні, закупкі грантаў і г.д.)
- стварэнне сеткавых платформаў і платформаў для абмену інфармацыяй (напрыклад: у рэгіёнах; па ўсёй Еўропе; тэматычныя сеткі).
Памеры грантаў — ад 16 000 да 20 000 еўра. Акрамя таго, удзельнікі будуць мець магчымасць працаваць з адным або некалькімі настаўнікамі.
Больш інфармацыі пра праграму ПА СПАСЫЛЦЫ
Дэдлайн падачы заяўкі — 25 жніўня 2025 года.
Заяўкі падаюцца праз анлайн-партал падачы заявак на гранты. Для гэтага трэба стварыць уліковы запіс і зарэгістравацца праз платформу Media4Change.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў