Школа журналістыкі IFAE распачынае новы набор (дэдлайн — 1 красавіка)
Школа журналістыкі IFAE MediaLab аб’яўляе набор на новы сезон. Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца беларусы з Польшчы і Літвы, якія маюць невялікі досвед журналісцкай працы альбо толькі плануюць паспрабаваць сябе ў журналістыцы.

З чаго складаецца Школа?
- Кароткатэрміновы (4 дні) экспрэс-курс па асновах журналістыкі (18–21 красавіка), які закладзе табе “базу”. Вядоўцамі курса будуць дасведчаныя журналісты і рэдактары, якія штодня працуюць з тэкстамі, відэа, інфаграфікай і г.д. Ты навучышся шукаць інфармацыю, пісаць навіны і эксплэйнеры, браць інтэрв’ю, ствараць інфаграфіку, карыстацца інструментамі штучнага інтэлекту. Усё гэта – у жывым афлайн фармаце, у прыгожым месцы і ў добразычлівай атмасферы!
- Стажыроўка (анлайн) у рэдакцыях беларускіх медыяў (красавік-травень). Ты з галавой акунешся ў працу рэдакцыі, зможаш рыхтаваць свае матэрыялы з дапамогай рэдактароў-ментараў. Магчыма, тут ты атрымаеш сваю першую прапанову супрацы!
- Дадатковыя анлайн заняткі, якія паглыбяць твае веды ў розных аспектах журналістыкі (травень). Тэматыку заняткаў будзеце вызначаць вы самі! Заняткі правядуць вядомыя беларускія журналісты і журналісткі – прафесіяналы сваёй справы.
- Конкурс лепшых публікацый (чэрвень) з грашовымі ўзнагародамі для лепшых аўтараў і аўтарак публікацый, падрыхтаваных за час практыкі.
Удзельнікі, якія пройдуць увесь цыкл навучання, атрымаюць сертыфікаты пра сканчэнне Школы журналістыкі.
Самыя актыўныя выпускнікі і выпускніцы Школы будуць таксама запрошаныя ў чэрвені 2026 года на IFAE MediaJam – сустрэчу выпускнікоў нашых праграм, прысвечаную развіццю карысных медыякампетэнцый і наладжванню карысных сувязяў!
Каго запрашаюць
Да ўдзелу ў Школе запрашаюцца беларусы з Польшчы і Літвы, якія маюць невялікі досвед журналісцкай працы альбо толькі плануюць паспрабаваць сябе ў журналістыцы. Вітаюцца таксама заяўкі ад людзей, якія плануюць развіваць уласныя медыяпраекты (блогі, ютуб-каналы, падкасты і г.д.).
Магчымы ўдзел людзей і з іншых краін у выпадку гатоўнасці самастойна кампенсаваць свой праезд (арганізатары кампенсуюць дарожныя выдаткі ў памеры да 55 долараў).
Як заявіцца?
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 красавіка 2026 года.
Пасля гэтага адабраным удзельнікам і ўдзельніцам будзе прапанавана падцвердзіць свой удзел у Школе.
Прыярытэтам пры адборы будуць карыстацца асобы, якія якасна апішуць сваю матывацыю і падрабязна адкажуць на іншыя пытанні ў форме заяўкі.
@bajmedia