Адкрыты прыём заявак на прэмію Sigma Awards-2026 за журналістыку дадзеных (дэдлайн — 11 студзеня)
GIJN абвяшчае новы конкурс на прэміі Sigma Awards, якімі адзначаюць выдатныя дасягненні ў галіне журналістыкі дадзеных. Адкрыты прыём заявак на дата-праекты, апублікаваныя ў 2025 годзе.

Выява: Луіза Карагеоргіу
Конкурс адкрыты як для асобных аўтараў і невялікіх рэдакцый, так і для буйных СМІ з усіх рэгіёнаў свету.
Крытэрыі Sigma Awards-2026
- На конкурс можна падаваць праекты, апублікаваныя з 1 студзеня да 31 снежня 2025 года.
- Для падачы заяўкі трэба запоўніць анлайн-форму.
- Колькасць заявак ад аднаго кандыдата не абмежавана.
- У анкеце варта ўказаць, хто падае заяўку: буйная ці маленькая рэдакцыі, ці асобны аўтар.
Падрабязныя правілы Sigma Awards можна знайсці тут
Дэдлайн падачы заявак — 11 студзеня 2026 года.
З гэтага відэа ўдзельнікі могуць даведацца больш пра лаўрэатаў прэміі Sigma 2025 года, вывучыць інструменты і метады, якія выкарыстоўвалі пераможцы ў сваіх праектах.
Усе заяўкі, пададзеныя на прэмію Sigma Awards, даступныя ў базе дадзеных, якая дазваляе супольнасці вучыцца на працах іншых, чэрпаць натхненне і даследаваць рост і эвалюцыю журналістыкі дадзеных па ўсім свеце на працягу многіх гадоў.
Пытанні пра конкурс дасылайце на адрас sigmas@gijn.org
@bajmedia