Анлайн-курс «SMM для журналістаў і блогераў» (дэдлайн — 26 лютага)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Гэты курс ад IFAE створаны для беларускіх журналістаў і блогераў, якія хочуць сістэмна прасоўваць свой кантэнт у сацсетках і выстройваць дыялог з аўдыторыяй.

Калі: 5, 12, 19 і 26 сакавіка 2026 года, 18:00 (па Варшаве). Працягласць заняткаў — 2 гадзіны.
Дзе: анлай, на платформе Zoom.
Фармат: лекцыя + разбор кейсаў + пытанні і адказы.
Трэнер: Дзяніс Васількоў.
Тэмы заняткаў
1. Экасістэма Meta для медыя (2026)
- Фарматы ў Meta і як іх выбіраць.
- Аўдыторыі: каго і дзе «лавіць» у Facebook/Instagram.
- Фішкі і лайфхакі: што рэальна працуе для медыя цяпер.
2. Ultimate гайд па вертыкальных відэа
- Даўжыня і логіка вертыкалі: што, калі і навошта.
- Жанры, фарматы, сцэнары: як выпрацаваць сваё.
- Практычныя рамкі для вытворчасці: як рабіць серыямі і стабільна.
3. Метрыкі + комьюніці
- Якія метрыкі глядзець і як інтэрпрэтаваць.
- Комьюніці: каментары, рэакцыі, дыялог, мадэрацыя.
- Telegram-каналы, рассылкі, X і Threads.
4. Прасоўванне і дыстрыбуцыя
- Сістэмнае прома ў Meta.
- Прасоўванне ў YouTube.
- Тэхнічныя пытанні да прома ў сацсетках.
Для каго гэты курс
- Пачаткоўцам журналістам і блогерам, якія хочуць асвоіць SMM
- Беларускім аўтарам, якія жывуць за мяжой
- Тым, хто хоча прафесійна і этычна выкарыстоўваць сацсеткі
- Усім, чые веды пра алгарытмы «падвіслі» ў мінулым годзе
- Тым, хто шукае практычныя рамкі, а не агульныя словы
Дэдлайн падачы заяўкі — 26 лютага 2026 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў