Стадзі-тур «Гендарная роўнасць» у Берлін (дэдлайн — 26 студзеня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Арганізацыі «ІншыЯ» і Razam e.V. запрашаюць беларускіх актывістаў і актывістак і журналістак і журналістаў на стады-тур у Берлін, які адбудзецца 17–19 лютага.
Што чакае ўдзельнікаў:
- сустрэчы з прадстаўнікамі нямецкіх медыяў і НДА;
- абмен практыкамі па гендарнай роўнасці;
- абмеркаванне адаптацыі ідэй да беларускага кантэксту;
- нэтворкінг з беларускімі калегамі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.
Умовы:
- Пакрываюцца выдаткі на дарогу ў Берлін (16 лютага) і назад (20 лютага).
- Забяспечваецца пражыванне на час мерапрыемства.
- Візавая падтрымка не прадастаўляецца.
Дэдлайн рэгістрацыі — да 26 студзеня 2025 года.
Рэгістрацыя для ўдзелу і падрабязнасці па спасылцы.
Вынікі адбору будуць вядомыя да 31 студзеня.
Гэты тур — частка адукацыйнай праграмы ў Германіі для прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускіх грамадскіх арганізацый і медыяў. Для інфармацыі пра будучыя туры запоўніце форму для падпіскі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў