Стажыроўка ад World Press Institute (дэдлайн — 15 лютага)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Журналісты з досведам працы, якія пражываюць за межамі ЗША, могуць падаць заяўкі.

Сусветны інстытут прэсы (World Press Institute) прапануе стыпендыі прафесіяналаў, якія жадаюць бліжэй пазнаёміцца з амерыканскай журналістыкай. Удзельнікі будуць асвятляць сацыяльныя тэмы і знаёміцца з тым, як гэта робяць медыі ў ЗША.
Паспяховыя кандыдаты адправяцца ў Злучаныя Штаты ў жніўні-лістападзе 2026 года і прымуць удзел у 9‑тыднёвай праграме паездак па краіне, якая пачынаецца і заканчваецца ў гарадах-блізнятах Мінеапалісе і Сент-Поле, штат Мінесота.
Патрабаванні да прэтэндэнтаў:
- 5 гадоў працы ў журналістыцы на ўмовах поўнай занятасці;
- свабоднае валоданне англійскай мовай;
- лідэрскі патэнцыял.
Заяўкі прымаюцца да 15 лютага 2026 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў