Стварэнне і мантаж відэа. База для сацыяльных сетак (5 снежня)
Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (IFAE) запрашае на вэбінар «Стварэнне і мантаж відэа. База для сацыяльных сетак». Вядоўца — Васіль Ядчанка, выкладчык па відэаблогінгу, тэхніцы маўлення, журналістыцы.

Выява зробленая спецыяльна для ifae.live з дапамогай штучнага интэлекта
Што будзе на занятку?
Патрэніруецеся стварыць гатовую навіну ў фармаце вертыкальнага caption-відэа для Instagram, Telegram, TikTok, Shorts. Без здымак, толькі з дапамогай стокаў і мантажу.
Вы даведаецеся:
- Як выйграць час: дзе знаходзіць бясплатныя відэастокі.
- Як па тэксце навіны пабудаваць просты відэасцэнар.
- Як працаваць з тэкстам, які глядзяць: асновы caption-відэа
- Як імпартаваць фота + відэа і разбіць іх на кадры.
- Як абразаць, рабіць пераходы, тэмп: каб не было сумна.
- Як дадаваць тэкст і субцітры па навіне.
- Як выкарыстоўваць эфекты, маскі, гукі і лагатып.
- Як падрыхтаваць відэа да публікацыі: фармат, экспарт.
Усе ўдзельнікі змогуць адразу паўтараць інструкцыі ўслед за трэнэрам на смартфоне.
Увага! Патрэбны CapCut, доступ да інтэрнэту і любы навінавы тэкст.
Каму будзе карысна:
Журналістам і валанцёрам, якія хочуць рабіць відэанавіны хутка.
SMM-спецыялістам і адміністратарам суполак.
Тым, хто хоча распавядаць навіны праз відэа без камеры.
Калі: 5 снежня, 18.00 (па Варшаве, 19.00 па Вільні, 20.00 па Менску).
Дзе: Z00m
РЭГІСТРАЦЫЯ
@bajmedia