• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыі для маладых журналістаў па асвятленні тэм прафесійнай этыкі

    Маладыя журналісты - студэнты аспірантуры і нядаўнія выпускнікі - могуць падаць заяўкі на ўдзел у двухтыднёвай летняй стыпендыяльнай праграме ў Германіі і Польшчы.

    Праграма «Стыпендыі ў Асвенцыме для вывучэння прафесійнай этыкі» (Fel­low­ships at Auschwitz for Study of Pro­fes­sion­al Ethics (FASPE)) абярэ 14–16 студэнтаў, якія правядуць даследаванне на тэму таго, якую ролю адыгралі журналісты ў нацысцкай Германіі, у гісторыі Халакоста і ў сучасных праблемах, якія выклікаюць этычныя пытанні. Праграма пройдзе з 24 чэрвеня да 8 ліпеня 2022 году.

    Праграма будзе прысвечана складанасцям, з якімі сутыкаліся нямецкія і замежныя журналісты падчас нацызму, уплыву тэхналогій на журналістыку, публіцыстыцы, ролі журналістаў у забеспячэнні падсправаздачнасці ўлады і ў нармалізацыі некарэктных паводзін, цяжкасцям асвятлення падзей у эпоху фэйкавых навін і многаму іншаму.

    Заяўкі прымаюцца да 2 студзеня 2022 году.

    Падрабязная інфармацыя (на ангельскай мове)

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці