Стыпендыя ад Цэнтра новых ідэй для маладых даследчыкаў і даследчыц (дэдлайн — 10 сакавіка)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Цэнтр новых ідэй абвясціў прыём заявак на Vitali Silitski Fellowship 2026.

Гэта двухмесячная стыпендыяльная праграма для беларускіх даследчыкаў і даследчыц, якія працуюць з палітычнымі, сацыяльнымі і эканамічнымі дадзенымі пра Беларусь і гатовыя развіваць ідэі выбітнага беларускага палітолага Віталя Сіліцкага.
У межах fellowship вы зможаце:
- Рэалізаваць уласны даследчы праект.
- Вучыцца ў спікераў і спікерак з Stanford University і King’s College London.
- Патрэніравацца ў публічным пітчынгу.
- Прайсці стажыроўку ў даследчай камандзе Цэнтра новых ідэй.
- Атрымаць стыпендыю да 2000 € (брута).
- Апублікаваць выніковы матэрыял на сайце ЦНІ.
Хто можа ўдзельнічаць
- Беларус ці беларуска да 35 гадоў.
- Прафесіянал ці прафесіяналка з акадэмічнай сферы, бізнесу, грамадзянскай супольнасці, медыяў.
- Жывяце ў ЕС ці ў краінах Усходняга партнёрства, маеце доступ да рынку працы і банкаўскі рахунак.
- Валодаеце англійскай мовай на ўзроўні: разумею, магу дыскутаваць.
- Не ўваходзілі ў пастаянную каманду Цэнтра новых ідэй.
- Гатовы прыняць удзел у афлайн-частцы ў Варшаве 26–29 сакавіка 2026 года (лагістычныя выдаткі пакрываюць арганізатары).
- Адкрыты да праходжання 2‑месячнай анлайн-стажыроўкі ў ЦНІ.
- Гатовы падрыхтаваць аналітычны артыкул (да 2000 слоў) для публікацыі на сайце ЦНІ да 6 чэрвеня 2026 года.
Для ўдзелу неабходна падаць:
- Кароткі пітч даследчай ідэі з апісаннем ключавых пытанняў і метадаў даследавання.
- CV на англійскай мове.
- Спіс найважнейшых публікацый.
- Матывацыйны ліст.
Дэдлайн падачы заявак — 10 сакавіка 2026 года, 23:59 (па Мінску).
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў