Адкрыты набор на стыпендыю CNI Women Fellowship: advancing visibility (дэдлайн — 28 кастрычніка)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Цэнтр новых ідэй пры падтрымцы Шведскага інстытута абвясціў набор на праграму CNI Women Fellowship: advancing visibility. Гэта стыпендыя для беларускіх экспертак, якія хочуць узмацніць сваю бачнасць і ўплыў у публічнай прасторы.
Праграма працягнецца ад лістапада 2025-га да чэрвеня 2026-га года (з перапынкам на зімовыя вакацыі).
У гэты перыяд удзельніц чакаюць анлайн-навучанне, ментарства, псіхалагічныя сесіі, study visit у Стакгольм і двухдзённы форум у Варшаве.
Праграма створаная для беларускіх экспертак, якія:
- маюць вышэйшую адукацыю або прафесійны досвед у акадэмічнай, аналітычнай ці грамадскай сферы;
- гатовыя да публічнай прэзентацыі сваёй экспертызы ў медыях, даследаваннях, адукацыйным сектары ці праз уласныя праекты;
- валодаюць ангельскай на ўзроўні не ніжэйшым за B1;
- распрацоўваюць ці імкнуцца рэалізаваць праект на памежжы сацыяльных, палітычных і акадэмічных тэм / прыходзяць у праграму ўжо з існым праектам.
Дэдлайн падачы заяўкі: 28 кастрычніка 2025 года.
Падрабязнасці на сайце
Падаць заяўку можна тут
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў