• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стыпендыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага для беларусаў (дэдлайн — 15 траўня)

    У Польшчы для грамадзян Беларусі адкрыты новы набор на стыпендыяльную праграму імя Кастуся Каліноўскага. Заяўкі прымаюцца да 15 мая 2025 года.

    Стыпендыяльная праграма Каліноўскага створана польскім урадам у 2006 годзе. Яна прызначана для маладых беларусаў, якія не могуць працягваць навучанне або навуковую дзейнасць на радзіме з‑за палітычных рэпрэсій.

    Ад пачатку дзеяння праграма прыняла больш за 2900 беларускіх студэнтаў, у тым ліку амаль 1700 у перыяд з 2020 па 2025 год. Стыпендыяты паступілі ў 83 універсітэты па ўсёй Польшчы.

    Хто можа падаць заяўку?

    Набор абвешчаны як на праграму вышэйшай адукацыі (уключаючы магістратуру), так і на навуковыя стажыроўкі.

    Патрабаванні да кандыдатаў першай ступені (студэнты, магістранты і выпускнікі школ):

    • грамадзяне Беларусі, якія не маюць грамадзянства Польшчы або іншай дзяржавы ЕС/EFTA/OECD, а таксама пастаяннага ВНЖ у гэтых краінах, якія па палітычных прычынах не могуць працягнуць навучанне ў Беларусі;
    • або выпускнікі ліцэя Якуба Коласа ў Мінску.

    Кандыдаты, якія пройдуць адбор, могуць разлічваць на стыпендыю ў 1800 злотых у месяц. Працягласць праграмы — да 5 гадоў (за выключэннем спецыяльнасцей, па якіх тэрмін навучання большы).

    Патрабаванні да кандыдатаў другой ступені (маладыя вучоныя):

    • беларусы, якія не маюць грамадзянства Польшчы або іншай дзяржавы ЕС/EFTA/OECD, а таксама пастаяннага ВНЖ у гэтых краінах, якія па палітычных прычынах не могуць працягнуць навуковую дзейнасць у Беларусі;
    • узрост да 35 гадоў;
    • вышэйшая адукацыя (магістратура або яе эквівалент).

    Прыярытэт аддаецца кандыдатам з навуковымі дасягненнямі або тым, хто праяўляў актыўнасць у трансфармацыі Беларусі.

    Удзельнікі праграмы, якія прайшлі адбор, могуць разлічваць на стыпендыю ў памеры 2700 злотых у месяц. Працягласць праграмы не можа перавышаць 1 год.

    Студэнты павінны напісаць выніковую працу (50 старонак) і абараніць яе да чэрвеня 2027 года.

    Удельнікі праграмаў першай і другой ступеней, якія не валодаюць польскай мовай, перад пачаткам навучання павінны прайсці курс польскай мовы.

    Як падаць заяўку

    Заяўкі на стыпендыю прымаюцца да 15 мая 2026 года. Сумоўі праходзяць у чэрвені — ліпені 2026 года. Канчатковае рашэнне па адборы выносіцца да 31 верасня 2026 года (першая ступень) або да 31 ліпеня (другая ступень).

    Усе дакументы неабходна дасылаць на е‑адрас bialorus.studium@uw.edu.pl . І запоўніць анкету.

    Больш інфармацыі па праграму ПА СПАСЫЛЦЫ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.