• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сябра БАЖ Лявон Вольскі збірае грошы на новы альбом «Гравітацыя» ВІДЭАЗВАРОТ

    Лявон Вольскі абвясціў краўдфандынг на новы студыйны альбом «Гравітацыя», які мае стаць заключнай часткай трылогіі, распачатай дыскамі «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016).

    Абвестка зроблена роўна праз два гады з выхаду папярэдняга альбома «Псіхасаматыка», які таксама быў запісаны на грошы, сабраныя праз краўдфандынг. Але гэтым разам выбар лотаў больш разнастайны: ад дыскаў і атрыбутыкі да жывапісу і жывога канцэрта Лявона Вольскага. Асаблівасць кампаніі ў тым, што агульная сума збору не ўказваецца. 

    Дыяпазон кошту лотаў — ад 5 да 5000 рублёў. Адзін з найбольш цікавых — магчымасць атрымаць свой мастацкі партрэт у выкананні Лявона Вольскага — будзе каштаваць 1000 рублёў. Ёсць і больш танныя варыянты — дадаць у сваю хатнюю калекцыю жывапіс ці графіку музыкі. Азнаёміцца з лотамі і паўдзельнічаць у краўдфандынгу можна па спасылцы.

    Як і папярэднія два дыскі, новы праект запісаны ў Вільні з нарвежскім саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам і зараз знаходзіцца на завяршальнай стадыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці