Тэлеканал «Белсат» шукае беларускамоўнага журналіста (дэдлайн — 17 снежня)
«Белсат» прапануе вакансію ў беларускамоўнай рэдакцыі ў Варшаве. Падыходзіць для кандыдатаў, якія гатовы працаваць перад камерай.
«Белсат» запрашае да супрацы актыўных і крэатыўных тэлежурналістаў, здольных да працы ў камандзе.
Патрабаванні:
• добра валодаць беларускай мовай;
• свабодна адчуваць сабе перад камерай;
• сачыць за беларускімі (галоўным чынам) навінамі, як палітычнымі, так і культурніцкімі;
• мець досвед у журналістыцы (калі ёсць досвед у тэлежурналістыцы – вялікі плюс).
Дадатковы плюс – веданне англійскай і польскай мовы.
Што прапануюць:
• афіцыйны канкурэнты заробак;
• страхоўку;
• дапамогу ў легалізацыі;
• працу ў прафесійным і творчым калектыве.
Фармат працы: афлайн/Варшава.
Заяўкі дасылайце на cv@belsat.eu
Дэдлайн: 17 снежня 2023 года.