The New York Times шукае карэспандэнта
Беларуская асацыяцыя журналістаў
The New York Times шукае карэспандэнта, які будзе асвятляць навіны ў Расіі і шырэй у рэгіёне — у тым ліку ў Беларусі, краінах Цэнтральнай Азіі і Каўказу. Трэба працаваць з офісу ў Берліне.

Неабходна рыхтаваць навіны, аналітычныя матэрыялы і вялікія рэпартажы, шукаць і распрацоўваць эксклюзіўныя тэмы, будаваць сетку крыніц; супрацоўнічаць з міжнароднай рэдакцыйнай камандай.
Патрабаванні:
- свабоднае валоданне ангельскай мовай;
- руская мова (пажадана);
- досвед працы ў міжнароднай навінавай агранізацыі;
- добрыя навыкі рэпартажу і пісьма;
- знаёмства з асноўнымі медыямі регіёна і актуальныя веды адпаведных крыніц.
Умовы:
- поўны працоўны дзень;
- праца ў берлінскім офісе (гнуткі фармат).
Падрабязнасці пра вакансію і форма заяўкі ПА СПАСЫЛЦЫ
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў