• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Tribuna.com адкрывае вакансію SMM-рэдактара

    Незалежнае спартовае медыя «Трыбуна» аб’яўляе вакансію SMM-рэдактара. Гатовыя разгледзець рэзюмэ тых, хто з’ехаў з краіны, а таксама тых, хто застаецца ў Беларусі.

    Фота: pexels.com

    Абавязкі:

    • напаўненне суполак Tribuna.com у сацсетках жывымі і яркімі пастамі (Face­book, Twit­ter, Vkon­tak­te, Insta­gram, Tik­Tok, YouTube);
    • пошук і стварэнне забаўляльнага мэдыякантэнту;
    • стварэнне графікі, карцінак, мемов, відэа і іншых відаў кантэнту;
    • праца з кам’юніці Tribuna.com.

    Патрабаванні:

    • захапленне спортам у цэлым і сэрвісамі Tribuna.com у прыватнасці;
    • разуменне прынцыпаў працы сацыяльных сетак у парадку прыярытэтнасці: Insta­gram, Tik­Tok, YouTube, Twit­ter, Face­book, Vkon­tak­te.
    • жаданне развівацца ў SMM;
    • уменне працаваць з простай графікай і відэа;
    • пісьменныя руская і беларуская мовы;
    • добрае пачуццё гумару;

    Умовы:

    • магчымасць грунтоўна пашырыць свае веды па SMM і тут жа прымяніць іх на практыцы на вялікую аўдыторыю;
    • вялікае поле для эксперыментаў;
    • крэатыўны калектыў, новыя выдатныя задачы;
    • дыстанцыйная праца;
    • сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.

    Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Сацыяльны рэдактар».

    Блог на Tribuna.com, а таксама тэкст пра тое, чаму варта звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць дадатковымі плюсамі.

    У рэжымнай Беларусі Tribuna.com мае статус так званага «экстрэмісцкага фарміравання». Гэтую акалічнасць варта ўлічваць, калі вы думаеце аб супрацоўніцтве.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как взламывают аккаунты в Telegram, Signal и Proton

    Sig­nal и Pro­ton: эти сервисы кажутся максимально защищенными. Когда ваша работа завязана на эти сервисы, создается ощущение, что вы уже «в домике». К сожалению, это не так, скорее даже наоборот: именно в Sig­nal и Pro­ton  хакеры взламывают журналистов и активистов.
    09.06.2025
    Акцэнты

    7 способов, которыми российский мессенджер Max следит за пользователями

    Max – это мессенджер, созданный российским холдингом VK по заказу российских властей. Его представляют как «национальную альтернативу» Telegram, What­sApp и другим популярным приложениям, которые в РФ заблокированы или ограничены. В августе Max неожиданно появился в топе беларуского Google Play. Однако пользоваться этим приложением небезопасно.
    07.10.2025
    Акцэнты

    Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (дэдлайн — 30 верасня)

    Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT (Sup­port for Advanced Learn­ing and Train­ing) абвяшчае запуск праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.
    21.04.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці