Конкурс на ўдзел у праграме Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў (дэдлайн — 25 сакавіка)
Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з Радай Еўропы абвяшчае набор на праграму 2026 года. Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце, як правіла, 18–35 гадоў незалежна ад месца пражывання.

Фота: pexels.com
Школа з’яўляецца часткай міжнароднай сеткі Школ палітычных даследаванняў Рады Еўропы – прасторы прафесійнага дыялогу і супрацоўніцтва, што аб’ядноўвае прадстаўнікоў грамадскай, палітычнай, экспертнай і акадэмічнай супольнасцяў больш чым у дваццаці краінах Еўропы і суседніх рэгіёнаў.
Праграма УШПД–2026
Праграма Школы – гэта гадавы адукацыйны і лідарскі досвед, які спалучае акадэмічную экспертызу, практычныя фарматы працы і ўзаемадзеянне ў міждысцыплінарнай групе ўдзельнікаў.
У 2026 годзе асноўная ўвага праграмы будзе прысвечана ролі Беларусі ў зменлівым рэгіянальным і міжнародным кантэксце, грамадскім працэсам і канфліктам, а таксама досведу дэмакратычных трансфармацый і рэформаў.
На працягу года ўдзельнікі:
- аналізуюць ключавыя палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя працэсы ў рэгіёне;
- працуюць з міжнароднымі экспертамі і практыкамі;
- удзельнічаюць у практычных сімуляцыях і сцэнарным аналізе;
- распрацоўваюць сумесныя аналітычныя і практычныя праекты;
- атрымліваюць ментарскую падтрымку ад выпускнікоў Школы;
- становяцца часткай міжнароднай сеткі выпускнікоў Рады Еўропы.
- УШПД уваходзіць у Асацыяцыю Школ палітычных даследаванняў Рады Еўропы.
Каляндар УШПД–2026
Навучанне праходзіць у фармаце трох сесій у краінах Еўрапейскага Саюза і міжсесійнай каманднай працы. Завяршальным этапам праграмы з’яўляецца ўдзел у Сусветным форуме за дэмакратыю (World Forum for Democracy) у Страсбургу. Удзельнікі, якія паспяхова завершаць праграму, атрымліваюць дыплом Рады Еўропы.
- Да 25 сакавіка: Падача заявак
- Да 5 красавіка: Паведамленне вынікаў адбору
- 23–25 красавіка: Першая сесія, Вільнюс
- 28–30 траўня: Другая сесія, Варшава
- 17–18 верасня: Трэцяя сесія (пра месца правядзення будзе паведамлена пазней)
- 4–6 лістапада: Сусветны форум за дэмакратыю, Страсбург
Для ўдзелу ў праграме неабходна мець магчымасць наведваць краіны Еўрапейскага Саюза (шэнгенскую візу ці дазвол на пражыванне ў адной з краін ЕС) на ўвесь перыяд навучання.
Удзельнікі аплачваюць арганізацыйны ўнёсак, эквівалентны 100 Еўра, а выдаткі на транспарт, пражыванне і харчаванне аплачваюць арганізатары.
Удзельнікі праграмы адбіраюцца на конкурснай аснове.
Як падаць заяўку
Трэба запоўніць АНКЕТУ да 25 сакавіка 2026 года.
Пытанні па падачы заяўкі можна дасылаць на адрас: easteuroschool@gmail.com
Інфармацыя пра вынікі адбору будзе даслана да 5 красавіка 2026 года.
@bajmedia