• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вакансія: асістэнт_ка рэдактара GIJN in Russian

    Гэта пасада з частковай занятасцю ў некамерцыйнай арганізацыі Glob­al Inves­tiga­tive Jour­nal­ism Net­work (Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў). Кандыдаты павінны добра разбірацца ў расследавальнай журналістыцы і дата-журналістыцы, а таксама мець досвед і валодаць прасунутымі навыкамі працы ў сацыяльных сетках.

    Лакацыя: Шукаюць кандыдатаў, якія граматна гавораць і прафесійна пішуць на рускай мове. GIJN гэта віртуальная арганізацыя. Спатрэбіцца стабільны і надзейны доступ у інтэрнет.

    Абавязкі:

    • Пошук, стварэнне, планаванне і штодзённае размяшчэнне ў сацыяльных сетках GIJN in Russ­ian (Insta­gram, X, Face­book, Telegram, YouTube) інавацыйнага і карыснага кантэнту аб інструментах, метадах, наборах дадзеных, магчымасцях і інавацыйных практыках у галіне журналісцкіх расследаванняў і дата-журналістыкі.
    • Адсочванне праектаў у галіне журналісцкіх расследаванняў і дата-журналістыкі, а таксама працы медыяарганізацый ва Усходняй Еўропе, на Каўказе і ў Цэнтральнай Азіі.
    • Стварэнне графікі і кароткіх відэаролікаў (рылс, сторыс, карткі) для сацыяльных сетак з дапамогай Can­va і іншых інструментаў, а таксама пераўпакоўка кантэнту для розных платформаў.
    • Стварэнне і рэалізацыя крэатыўных стратэгій узаемадзеяння і кампаній, накіраваных на распаўсюджванне рэсурсаў GIJN, пашырэнне і ўмацаванне супольнасці журналістаў-расследавальнікаў і ахоп новай аўдыторыі.
    • Падтрыманне і мадэраванне анлайн-дыялогу з аўдыторыяй у сацыяльных сетках.
    • Дапамога ў падрыхтоўцы і перакладзе на рускую мову матэрыялаў для сайта GIJN.
    • Рэдагаванне, кіраванне сайтам, вёрстка і вычытванне публікацый і перакладаў.
    • Вядзенне штомесячнай інфармацыйнай рассылкі.
    • Пошук і прадастаўленне іншым рэдактарам GIJN матэрыялаў, звязаных з журналісцкімі расследаваннямі ва Усходняй Еўропе, Цэнтральнай Азіі і на Каўказе.
    • Падрыхтоўка адказаў на запыты журналістаў аб прадастаўленні інфармацыі ці дапамогі.
    • Маніторынг трафіку сацыяльных сетак і распрацоўка стратэгій па падтрыманні і пашырэнні сеткі GIJN ва Ўсходняй Еўропе, на Каўказе і ў Цэнтральнай Азіі.
    • Дапамога ў выкананні розных задач, такіх як падрыхтоўка канферэнцый, вэбінараў, трэнінгаў і навучальных сесій.

    Патрабаванні:

    • Не менш за тры гады дакументальна пацверджанага досведу працы ў анлайн-асяроддзі ў якасці штатнага супрацоўніка ці фрылансера ў рэдакцыі ці арганізацыі, звязанай з журналістыкай.
    • Разуменне расследавальнай журналістыкі і дата-журналістыкі.
    • Прафесійныя навыкі напісання тэкстаў і рэдагавання на рускай мове.
    • Вольнае валоданне ангельскай для вуснай і пісьмовай камунікацыі.
    • Навыкі лічбавага і візуальнага сторителлингу.
    • Арганізатарскія здольнасці і навыкі фактчэкінгу.
    • Увага да дэталяў.
    • Уменне працаваць дыстанцыйна ў глабальнай, віртуальнай, разнастайнай міжкультурнай камандзе.
    • Самаматывацыя, самаарганізацыя і моцныя навыкі камунікацыі ў камандзе.
    • Здольнасць выконваць працу ў тэрмін у рэжыме шматзадачнасці.
    • Досвед працы ў сацыяльных сетках, у ідэале ў Insta­gram, X, YouTube, Telegram і Face­book.
    • Веданне асаблівасцей развіцця журналістыкі ў постсавецкіх краінах.
    • Досвед працы з Word­Press, Mailchimp, Excel і Can­va будзе перавагай.

    Калі вас зацікавіла гэтая вакансія, запоўніце гэтую анкету да 20 чэрвеня 2024 года.

    Глабальная сетка журналістаў-расследавальнікаў гэта асацыяцыя, якая аб’ядноўвае 250 членскіх арганізацый у 91 краіне. GIJN падтрымлівае, прасоўвае і развівае расследавальніцкую журналістыку па ўсім свеце. 

    Місія асістэнта рэгіянальнага рэдактара распаўсюджванне і пашырэнне доступу да журналісцкіх рэсурсаў GIJN на рускай мове, а таксама ўмацаванне супрацоўніцтва і стварэнне сетак і арганізацый журналістаў-расследавальнікаў ва Усходняй Еўропе, на Каўказе і ў Цэнтральнай Азіі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці