Варкшоп «АІ з нуля: як ствараць тэксты, голас і карцінкі» (рэгістрацыя — да 12 лістапада)
Хочаце разабрацца, як выкарыстоўваць штучны інтэлект у сваёй працы? Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на бясплатны міні-варкшоп «АІ з нуля: як ствараць тэксты, голас і карцінкі».

Вы пазнаёміцеся з простымі і карыснымі сэрвісамі, якія дапамагаюць журналістам і актывістам ствараць якасны кантэнт хутчэй і лягчэй.
Калі:
13 лістапада, чацвер, 16:00 па Варшаве, 17:00 па Вільні, 18:00 па Мінску.
Для каго:
Будзе карысна тым, хто толькі пачынае знаёмства з нейрасеткамі.
Што вас чакае
Варкшоп скаладаецца з трох частак.
У першай пакажам:
- як з дапамогай AI хутка стварыць тэкст;
- як агучыць матэрыял, не маючы студыі;
- як зрабіць ілюстрацыю ці выяву для сторыс.
Другая частка — практыка: кожны ўдзельнік зможа самастойна папрацаваць з АІ-прыкладаннямі. А таксама стварыць уласны невялікі праект — тэкст, аўдыя ці выяву.
У фінале вядучы дапаможа ацаніць вынікі самастойнай працы і дасць рэкамендацыі, таксама падзелімся досведам, як інтэграваць AI у паўсядзённую працу.
Вядучы: Дзяніс Васількоў, медыякансультант, даследчык новых інструментаў.
Рэгістрацыя адкрытая да 12 лістапада, 17:00 па Вільні.
РЭГІСТРАЦЫЯ
Спасылку на вэбінар зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць за дзень і за гадзіну да варшкопа.
Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com
Колькасць месцаў абмежаваная. Варкшоп праводзіцца Беларускай асацыяцыяй журналістаў пры падтрымцы ЕС і праграмы Belarus Beehive.
@bajmedia