• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Варкшоп «Інклюзіўныя тэксты: Як пісаць пра ўразлівыя групы так, каб нікому не нашкодзіць» (дэдлайн — 28 верасня)

    Крызісныя часы робяць уразлівымі ўсё больш шырокія групы беларускага грамадства і адначасова вядуць да змяншэння іх прысутнасці ў медыя. Каб шукаць шляхі для змянення гэтай сітуацыі, мы запрашаем усіх, хто стварае кантэнт пра людзей, правесці разам 23–24 кастрычніка (чацвер-пятніца) на інтэрактыўным варкшопе ў Вільні.

    Вы не толькі даведаецеся, але і паспрабуеце на практыцы розныя крэатыўныя падыходы інклюзіўнай працы з тэкстамі для якаснага вяртання ў медыйную прастору «нябачных» людзей з уразлівых груп. Разам мы будзем распрацоўваць рэальныя крокі да інклюзіі, якія могуць зрабіць усе, незалежна ад сферы дзейнасці і даступных ім рэсурсаў.

    Мінімум тэорыі і шмат сумеснай працы дапамогуць разабрацца ў тэме як тым, хто не мае досведу працы ў сацыяльнай журналістыцы, так і тым, хто хоча пашырыць свае кампетэнцыі ў гэтым кірунку.

    Калі: 23–24 кастрычніка 10:00–16:00.

    Дзе: цэнтр Вільні.

    Што вас чакае?

    • Прыклады. Даведаецеся на канкрэтных прыкладах з досведу эксперта_к, як выкарыстанне дыскрымінацыйнай лексікі і акцэнтаванне ўвагі на асаблівасцях людзей вядзе да абвастрэння праблемы сацыяльнай ізаляцыі. Абмяркуеце, як гэта ўплывае на журналісцкую працу і давер да СМІ і НДА.
    • Эксперымент. Адшукаеце новыя падыходы да пераадолення стэрэатыпаў у фармаце Liv­ing Labs: не толькі праз выбар тэм і ракурс падачы інфармацыі, але і праз падбор карэктнай лексікі і тону камунікацыі.
    • Практыка. Паспрабуеце інструменты, якія дапамагаюць развіваць адчувальнасць да мовы варожасці і дыскрымінацыі, падвышаюць якасць тэкставага кантэнту.
    • Бонус. Атрымаеце тэхнікі інтэрв’ю, якія дапамагаюць раскрыць герояў і гераінь праз канцэпцыю peo­ple-first lan­guage, а таксама чэк-лісты для стварэння інклюзіўных гісторый і базу спасылак на карысныя рэсурсы.

    Папярэдняя рэгістрацыя адкрытая да 28 верасня 2025 года ўключна.

    ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА

    Вынікі адбору будуць паведамлены не пазней за 3 кастрычніка ўключна. Дакладнае месца і праграму варкшопа паведамім асобным лістом удзельні_цам, якія пройдуць верыфікацыю і адбор. 

    Для тых, хто жыве не ў Вільнюсе, прадугледжана пакрыццё выдаткаў на дарогу (цягнік/аўтобус) і пражыванне. 

    Хто праводзіць?

    Варкшоп правядзе медыяэкспертка з 25-гадовым досведам працы ў беларускай сацыяльнай журналістыцы. Некалькі гадоў запар яна была лідэр-трэнеркай Школ сацыяльнай і канструктыўнай журналістыкі, ладзіла аўтарскія курсы і трэнінгі для трэнер_ак краін Усходняга партнёрства па інклюзіўнай журналістыцы. З’яўляецца прадукт-мэнэджаркай электроннага дапаможніка «Медыярашэбнік пра розных людзей».  

    Мерапрыемства ладзяць арганізацыя ІншыЯ і аб’яднанне беларусаў Нямеччыны Razam e.V. у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

    Па ўсіх пытаннях датычных рэгістрацыі і правядзення варкшопа звяртайцеся на пошту info@theothersby.org з адпаведнай пазнакай у тэме ліста.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці