• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Варкшоп «Як перастаць штампаваць і пачаць ствараць новае» (20 лістапада)

    Праваабарончая арганізацыя  «Журналісты за талерантнасць» запрашае на бясплатны варкшоп пра крэатыўнасць і генераванне ідэй.

    Прынята лічыць, што крэатыўнасць — гэта пра хаос і выпадковае натхненне. Але што, калі ёсць структураваны працэс стварэння ідэяў, якім можа карыстацца кожны – не толькі «творцы»?

    На варкшопе «Як перастаць штампаваць і пачаць ствараць новае» удзельнікі і ўдзельніцы паглыбяцца ў два працоўныя падыходы да генерацыі ідэй — CRAFT і латэральнае мысленне. Атрымаюць інструменты, якія дапамогуць прыдумваць свежыя, нечаканыя і арыгінальныя ідэі ў любы момант – нават калі натхнення няма.

    Калі: 20 лістапада 2025 года, 17:00 Варшава, 18:00 Вільня, 19:00 Мінск.

    Будзе карысна: Тым, хто працуе з ідэямі: спецыяліст_кам па камунікацыях, журналіст_кам, дызайнер_кам, медыяменеджар_кам — усім, хто стварае новыя падыходы і фарматы.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Дэдлайн рэгістрацыі: 20 лістапада, 10:00 па Варшаве, 11:00 па Вільні, 12:00 па Мінску.

    У дзень вэбінара зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць запрашэнне і спасылку на e‑mail, пазначаны ў анкеце.

    Працоўныя мовы: беларуская і руская.

    Пытанні можна дасылаць на пошту: community@j4t.info

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці